Берлінскі міжнародны псіхааналітычны ўніверсітэт
Берлінскі міжнародны псіхааналітычны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: International Psychoanalytic University Berlin | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: International Psychoanalytic University Berlin |
Заснаваны | 2009 |
Тып | прыватная ВНУ |
Студэнты | 395 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Берлін |
Сайт | ipu-berlin.de |
Берлінскі міжнародны псіхааналітычны ўніверсітэт (ням.: International Psychoanalytic University Berlin) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Берлінскі міжнародны псіхааналітычны ўніверсітэт быў акрэдытаваны 27 лістапада 2014 года. Ён адпавядае навуковым стандартам ВНУ. Але з-за абмежаванага кола прадметаў і дысцыплін ён не адпавядае стандартам, якія прад’яўляюцца да класічнага ўніверсітэта. Паспяховая рэакрэдытацыя таксама адбылася ў красавіку 2020 года.
Універсітэт быў афіцыйна зарэгістраваны гарадскім саветам Берліна як незалежны (прыватны) універсітэт. Гэта азначае, што ступені, атрыманыя на ўсіх курсах гэтай ВНУ, юрыдычна эквівалентныя тым, што атрымліваюцца ў любым іншым нямецкім універсітэце. Навучальныя праграмы бакалаўрскіх і магістарскіх праграм па спецыяльнасці «Псіхалогія» забяспечваюць агульнапрызнаныя перадумовы для наступнага атрымання кваліфікацыі псіхатэрапеўта. Ступені бакалаўра і магістра псіхалогіі гэтай установы былі сертыфікаваныя акрэдытацыйным агенцтвам «ACQUIN», якое сертыфікавана Нямецкім саветам па акрэдытацыі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы