Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана»
Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана» | |
---|---|
ням.: Leuphana Universität Lüneburg | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Leuphana Universität Lüneburg |
Міжнародная назва | англ.: Leuphana University of Lüneburg |
Заснаваны | 1946 |
Студэнты | 9 076, 6 891[1], 6 802[1], 6 710[1], 6 913[1], 7 106[1], 6 748[1], 6 818[1], 7 116[1], 6 687[1], 7 138[1], 7 749[1], 8 170[1], 8 912[1], 9 110[1], 9 610[1], 9 736[1], 9 654[1], 9 722[1], 9 656[1] і 9 620[1] |
Размяшчэнне | Люнебург |
Сайт | leuphana.de |
![]() |
Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана» (ням.: Leuphana Universität Lüneburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Люнебург.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт «Леўфана» ў Люнебургу быў заснаваны ў 1946 годзе як вышэйшая педагагічная школа. Установа стварыла ўнікальную ўніверсітэцкую мадэль у рамках нямецкага акадэмічнага пейзажу, якая атрымала некалькі ўзнагарод. Універсітэт «Леўфана» — адзін з нямногіх універсітэтаў у Еўропе, які прапануе праграмы па гуманітарных навуках з індывідуальнай праграмай навучання.
Назва ўніверсітэта «Леўфана» паходзіць ад назвы старажытнага паселішча на Эльбе на месцы сучаснага Люнебурга, якое згадвалася яшчэ ў геаграфічным атласе свету Пталемея ў ІІ стагоддзі.
Універсітэт «Леўфана» канцэнтруецца на навучанні бакалаўраў на чатырох факультэтах. У 2008 годзе быў адкрыта аспірантура, якая аб’ядноўвае праграмы магістратуры і дактарантуры. Акрамя таго, ёсць агульнаўніверсітэцкі даследчы цэнтр і прафесійная школа для павышэння кваліфікацыі.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Адукацыі
- Сацыяльна-гуманітарных навук
- Устойлівага развіцця
- Бізнесу і эканомікі
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана»
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы