Універсітэт прыкладных навук «CODE»
Выгляд
| Універсітэт прыкладных навук «CODE» | |
|---|---|
| ням.: CODE University of Applied Sciences | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: CODE University of Applied Sciences |
| Заснаваны | 2017 |
| Тып | прыватная ВНУ |
| Студэнты | каля 230 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Берлін |
| Сайт | code.berlin |
Універсітэт прыкладных навук «CODE» (ням.: CODE University of Applied Sciences) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 2017 годзе Томасам Бахемам, Мануэлем Дольдэрэрам і Джонатанам Рутам разам з 24 інтэрнэт-прадпрымальнікамі і пачынаючымі інвестарамі і быў афіцыйна зарэгістраваны 14 ліпеня 2017 года канцылярыяй гарадскога савета Берліна. Памяшканне ўніверсітэта з’яўляецца часткай стартап-кампуса плошчай 14 000 м² і грамадскай прасторы «Factory Berlin», размешчанай у берлінскім раёне Альт-Трэптаў.
Праграмы навучання
[правіць | правіць зыходнік]- Бакалаўр навук у галіне праграмнай інжынерыі
- Бакалаўр мастацтваў у галіне дызайну ўзаемадзеянняў
- Бакалаўр мастацтваў у галіне кіравання прадуктамі
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы