Бамбергскі ўніверсітэт
| Бамбергскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg |
| Міжнародная назва | англ.: University of Bamberg |
| Заснаваны | 1647 |
| Рэктар | Kai Fischbach[d][1] |
| Студэнты | 11 000[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Бамберг |
| Сайт | uni-bamberg.de |
Бамбергскі ўніверсітэт або афіцыйна Бамбергскі ўніверсітэт Ота і Фрыдрыха (ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бамберг.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт у асноўным размешчаны ў гістарычных будынках у Старым горадзе Бамберга. Да іх адносяцца ў тым ліку былы езуіцкі калегіум і былая пажарная станцыя. Асноўнымі напрамкамі навучання і даследаванняў універсітэта з'яўляюцца гуманітарныя, культуралагічныя, сацыяльныя і эканамічныя навукі, а таксама прыкладная інфарматыка. Навучальная ўстанова была заснавана ў 1647 годзе князем-біскупам Мельхіёрам Ота Войтам фон Зальцбургам пад назвай "Academia Bambergensis". Акадэмія ў наступныя стагоддзі, асабліва дзякуючы намаганням князя-біскупа Фрыдрыха Карла фон Шэнбарна, атрымала статус поўнага ўніверсітэта з тэалагічным, філасофскім, юрыдычным і медыцынскім факультэтамі.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Гуманітарных навук і культуралогіі
- Сацыяльных навук і эканомікі
- Гуманітарных навук
- Бізнес-інфармацыйных тэхналогій і прыкладной інфарматыкі
Зноскі
- ↑ https://www.uni-bamberg.de/sna/team/prof-dr-kai-fischbach/ Праверана 23 мая 2024.
- ↑ https://www.uni-bamberg.de/universitaet/zahlen-und-fakten/die-universitaet-bamberg-in-zahlen/ Праверана 13 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бамбергскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы