Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт
| Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Technische Universität Kaiserslautern | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Kaiserslautern |
| Міжнародная назва | англ.: Technical University of Kaiserslautern |
| Заснаваны | 1970 |
| Год закрыцця | 31 снежня 2022 |
| Рэктар | Arnd Poetzsch-Heffter[d] |
| Студэнты | 13 607[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Кайзерслаўтэрн |
| Сайт | uni-kl.de |
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Kaiserslautern) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кайзерслаўтэрн.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе. Сёння гэта адзіны тэхніка-прыродазнаўчы ўніверсітэт у Рэйнланд-Пфальцы. Ён прапануе шырокі спектр навучальных праграм вышэйшай адукацыі ўсіх узроўняў па дванаццаці буйных спецыяльнасцях. Большасць праграм навучання маюць міждысцыплінарны характар, такім чынам аб'ядноўваючы розныя вобласці ведаў.
Студэнты і маладыя навукоўцы могуць пры неабходнасці ўдзельнічаць у праектах навукова-даследчых інстытутаў Кайзерслаутерна, уключаючы два інстытута Фраўнгофера, Інстытут праграмных сістэм Макса Планка, Нямецкі даследчы цэнтр штучнага інтэлекту, Інстытут кампазітаў, Інстытут тэхналогій і працы, Інстытут біятэхналогій і даследаванняў лекавых сродкаў і іншымі, якія цесна супрацоўнічаюць з універсітэтам у галіне прыкладных даследаванняў.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктуры
- Біялогіі
- Цывільнага будаўніцтва
- Хіміі
- Электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
- Інфарматыкі
- Машынабудавання і тэхналагічных працэсаў
- Матэматыкі
- Фізікі
- Рэгіянальнага і экалагічнага планавання
- Сацыяльных навук
- Бізнесу і эканомікі
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы