Перайсці да зместу

Гогенгеймскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гогенгеймскі ўніверсітэт
ням.: Universität Hohenheim
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Hohenheim
Міжнародная назва англ.: University of Hohenheim
Заснаваны 1818
Студэнты 8 392[1]
Краіна
Размяшчэнне Штутгарт
Сайт uni-hohenheim.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гогенгеймскі ўніверсітэт (ням.: Universität Hohenheim) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Штутгарт.

Вывяржэнне інданезійскага вулкана ў 1815 годзе выклікала глабальнае змяненне клімату і стала адной з прычын масавага голаду, які ахапіў у тым ліку Каралеўства Вюртэмберг ў пачатку ХІХ стагоддзя. У 1818 годзе кароль Вільгельм I заснаваў сельскагаспадарчую акадэмію ў Гогенгейме, прадмесце Штутгарта, каб радыкальна палепшыць агульнае становішча з прадуктамі харчавання ў каралеўстве з дапамогай навучання, эксперыментаў і дэманстрацый, і тым самым заклаў аснову для Гогенгеймскага ўніверсітэта. У той час там навучалася 18 студэнтаў і было ўсяго 3 прафесары. Гэтая вучэльня ніяк гістарычна не звязаная з Штутгарцкім універсітэтам, заснаваным у 1829 годзе, хоць паміж вучэльнямі і існуе цеснае супрацоўніцтва. Першым дырэктарам вучэльні быў Ёган Непамук Шверц, яна размясцілася ў палацы Гогенгейм, пабудаваным Карлам Яўгенам, герцагам Вюртэмбергскім.

У 1847 годзе навучальнай установе было прысвоена назва "Акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі". У 1904 годзе назва была зменена на "Сельскагаспадарчая вышэйшая школа". Вучэльня ў Гогенгейме атрымала права прысуджаць доктарскія ступені ў 1918 годзе. З прызначэннем Маргарыты фон Врангель на кафедру харчавання раслін у 1923 годзе яна стала першай жанчынай-прафесарам у нямецкім універсітэце. У перыяд нацыянал-сацыялізму універсітэт быў прыведзены ў адпаведнасць з ідэалогіяй партыі, і таму ў 1945 годзе ён быў вымушаны зачыніцца.

Універсітэт зноў адкрыў свае дзверы ў 1946 годзе, ягоны будынак перажыў Другую сусветную вайну адносна непашкоджаным. У 1964 годзе былі створаны факультэты сельскагаспадарчых навук і прыродазнаўчых навук, а ў 1968 годзе - факультэт бізнесу, эканомікі і сацыяльных навук. Вучэльня карыстаецца ўніверсітэцкім статусам з 1967 года, калі атрымала сваю сучасную назву.

Сёння тут навучаецца каля 9 000 студэнтаў і працуе каля 900 выкладчыкаў, з якіх крыху больш за 100 з'яўляюцца прафесарамі. У цяперашні час ва ўніверсітэце працуе больш за 2 000 чалавек.

  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  1. Інстытут прыкладной матэматыкі і статыстыкі
  2. Інстытут біялагічнай хіміі і харчавання
  3. Інстытут батанікі
  4. Інстытут хіміі
  5. Інстытут генетыкі
  6. Інстытут навук аб харчаванні і біятэхналогій
  7. Інстытут харчовай хіміі
  8. Інстытут мікрабіялогіі
  9. Інстытут фізікі і метэаралогіі
  10. Інстытут фізіялогіі
  11. Інстытут фізіялогіі і біятэхналогіі раслін
  12. Інстытут заалогіі
  • Факультэт сельскагаспадарчых навук
  1. Інстытут аграрнай палітыкі і тэорыі сельскагаспадарчага рынку
  2. Інстытут агратэхнікі
  3. Інстытут глебазнаўства і ландшафтазнаўства
  4. Інстытут навук аб культурных раслінах
  5. Інстытут ландшафтнай і расліннай экалогіі
  6. Інстытут сельскагаспадарчага навучання
  7. Інстытут сельскагаспадарчых навук
  8. Інстытут селекцыі раслін, даследаванняў насення і папуляцыйнай генетыкі
  9. Інстытут фітамедыцыны
  10. Інстытут сацыяльных навук сельскагаспадарчай сферы
  11. Інстытут трапічных сельскагаспадарчых навук
  12. Цэнтр па арганічнаму земляробству і абароне правоў спажыўцоў
  13. Эксперыментальная станцыя сельскагаспадарчых навук
  • Факультэт эканамічных і сацыяльных навук
  1. Інстытут фінансавага менеджменту
  2. Інстытут аховы здароўя і дзяржаўнага кіравання
  3. Інстытут маркетынгу і менеджменту
  4. Інстытут ііжарганізацыйнага кіравання і прадукцыйнасці
  5. Інстытут эканомікі
  6. Інстытут юрыдычных і сацыяльных навук
  7. Інстытут прафесійнай і эканамічнай адукацыі
  8. Інстытут камунікацыйных навук

Зноскі