Зігенскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зігенскі ўніверсітэт
ням.: Universität Siegen
Logo Uni Siegen.svg
Universitaet siegen campus ar.jpg
Арыгінальная назва ням.: Universität Siegen
Міжнародная назва англ.: University of Siegen
Заснаваны 1536
Год рэарганізацыі 1972
Студэнты 19 785[1]
Размяшчэнне Зіген
Сайт uni-siegen.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Зігенскі ўніверсітэт (ням.: Universität Siegen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Зіген.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі вучэльні як цэнтра адукацыі і даследаванняў бярэ пачатак у XVI стагоддзі. У 1536 годзе Вільгельм I, граф Насаў-Дыленбурга, даручыў саксонскаму асветніку і багаслову Эразму Сарцэрыю стварыць лацінскую школу. У перыяд з 1594 па 1600 гады і з 1606 па 1609 год кальвіністска-рэфарматарская акадэмія (лац.: Academia Nassauensis) пераехала з Херборна ў Зіген, дзе размясцілася ў будынках Ніжняга замку.

У 1853 годзе была створана школа азелянення, якая неўзабаве набыла вядомасць. Тут вучылі добраўпарадкаванню і дагляду за зямлёю, у тым ліку метадам арашэння і асушэння лугоў, каб спрыяць павышэнню ўраджайнасці. Пасля Другой сусветнай вайны школа пераключылася на цывільнае будаўніцтва, і ў 1962 годзе яна была перайменавана ў дзяржаўную будаўнічую школу.

Наступнай навучальнай установай, якая будзе створана ў Зігене, была Зігерландская педагагічная вышэйшая школа, створаная ў 1964 годзе. У 1965 годзе яна стала філіялам Вестфальска-Ліпенскай вышэйшай педагагічнай школы.

1 жніўня 1972 года ў Зігене быў створаны паўнавартасны ўніверсітэт разам з чатырма іншымі ўніверсітэтамі ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі. Зігерландская педагагічная вышэйшая школа і Зігенска-Гумерсбахская вышэйшая школа аб'ядналіся і ўтварылі новы Зігенскі ўніверсітэт. Кампус у Гумерсбаху быў перададзены 1 чэрвеня 1983 года Кёльнскай вышэйшай тэхнічнай школе.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуманітарных навук і мастацтваў
  • Адукацыі, архітэктуры і мастацтваў
  • Эканомікі
  • Навук і тэхналогій

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]