Бенедыкт XVI
Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; нар. 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія) — 265-ы Папа Рымскі. Абраны канклавам 19 красавіка 2005 года, інаўгурацыйную імшу адслужыў 24 красавіка 2005 года. 11 лютага 2013 года абвесціў пра свой сыход з пасады папы, якую афіцыйна пакінуў 28 лютага 2013 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Баварыі. У 1939 годзе Ёзэф Ратцынгер паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў Траўнштайне. У 1941 годзе ўступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. У 1943 годзе быў мабілізаваны ў армію ў корпус супрацьпаветранай абароны, а ў 1944 — у вермахт. Прымаў удзел у абароне завода BMW пад Мюнхенам. Пазней дэзерціраваў з вермахту. У 1945 годзе патрапіў у палон.
У 1946—1951 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Фрайзінгу і Мюнхене. Пасвечаны ў сан 29 чэрвеня 1951 года, працягваў навучанне ў Мюнхенскім універсітэце, атрымаў ступень доктара тэалогіі ў 1953 годзе, абараніўшы дысертацыю пра спадчыну благаславёнага Аўгусціна. У 1959 годзе стаў выкладчыкам тэалогіі Бонскага ўніверсітэта, а ў 1966 годзе — галоўным экспертам у пытаннях дагматычнай тэалогіі ва ўніверсітэце Цюбінгена.
У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандуму дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформ у каталіцкай царкве, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды. У 1972 годзе заснаваў каталіцкі часопіс Communio.
Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга (красавік 1977 года), праз тры месяцы прызначаны на пасаду кардынала. У 1980 годзе адмовіўся ўзначаліць Кангрэгацыю каталіцкай асветы, у 1981 годзе стаў прэфэктам Кангрэгацыі навучання веры і старшынёй Біблійнай камісіі і Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі. Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у Ватыкане. 3 снежня 2002 года абраны дэканам кардынальскай калегіі.
Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.
Лаўрэат шматлікіх прэмій і міжнародных узнагарод, доктар «honoris causa» многіх універсітэтаў. Ведае 10 моў.
Погляды[правіць | правіць зыходнік]
Лічыцца кансерватыўным папам, асабліва ў параўнанні з Янам Паўлам ІІ. Яшчэ не будучы папам, дамогся забароны «рэвізіянісцкага» перакладу Бібліі, у якім шмат тэрмінаў мужчынскага роду, каб не дыскрымінаваць жанчын, былі замененыя на тэрміны ніякага роду.
У сваёй кніжцы выступае за вяртанне «да крыніц» і лічыць хрысціянства паратункам еўрапейскай цывілізацыі.
Кнігі Ёзэфа Ратцынгера[правіць | правіць зыходнік]
- Werte in Zeiten des Umbruchs, Freiburg im Breisgau 2005.
- Unterwegs zu Jesus Christus, Augsburg 2003.
- Glaube — Wahrheit — Toleranz. Das Christentum und die Weltreligionen, 2. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2003.
- Gott ist uns nah. Eucharistie: Mitte des Lebens. Hrsg. von Horn, Stephan Otto/ Pfnür, Vinzenz, Augsburg 2001.
- Gott und die Welt. Glauben und Leben in unserer Welt. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Köln 2000.
- Der Geist der Liturgie. Eine Einführung, 4. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2000. (wyd. polskie Duch liturgii, Poznań 2002.)
- Vom Wiederauffinden der Mitte. Texte aus vier Jahrzehnten, Freiburg i. Brsg. 1997.
- Salz der Erde. Christentum und katholische Kirche an der Jahrtausendwende. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Wilhelm Heyne Verlag, München, 1996. ISBN 3-453-14845-2
- Wahrheit, Werte, Macht. Prüfsteine der pluralistischen Gesellschaft, Freiburg/ Basel/ Wien 1993.
- Zur Gemeinschaft gerufen. Kirche heute verstehen, Freiburg/ Basel/ Wien 1991.
- Auf Christus schauen. Einübung in Glaube, Hoffnung, Liebe, Freiburg/ Basel/ Wien 1989.
- Abbruch und Aufbruch. Die Antwort des Glaubens auf die Krise der Werte, München 1988.
- Kirche, Ökumene und Politik. Neue Versuche zur Ekklesiologie [Robert Spaemann zum 60. Geburtstag zugeeignet], Einsiedeln 1987.
- Politik und Erlösung. Zum Verhältnis von Glaube, Rationalität und Irrationalem in der sogenannten Theologie der Befreiung (= Rheinisch-Westfälische Akademie der Wissenschaften: G (Geisteswissenschaften), Bd. 279), Opladen 1986.
- Theologische Prinzipienlehre. Bausteine zur Fundamentaltheologie (= Wewelbuch, Bd. 80), München 1982.
- Das Fest des Glaubens. Versuche zur Theologie des Gottesdienstes, 2. Aufl., Einsiedeln 1981.
- Eschatologie, Tod und ewiges Leben, Leipzig 1981.
- Glaube, Erneuerung, Hoffnung. Theologisches Nachdenken über die heutige Situation der Kirche. Hrsg. von Kraning, Willi, Leipzig 1981.
- Umkehr zur Mitte. Meditationen eines Theologen, Leipzig 1981.
- Zum Begriff des Sakramentes (= Eichstätter Hochschulreden, Bd. 79), München 1979.
- Die Tochter Zion. Betrachtungen über den Marienglaube der Kirche, Einsiedeln 1977.
- Der Gott Jesu Christi. Betrachtungen über den Dreieinigen Gott, München 1976.
- Das neue Volk Gottes. Entwürfe zur Ekklesiologie (Topos-Taschenbücher, Bd. 1) Düsseldorf 1972.
- Die Einheit der Nationen. Eine Vision der Kirchenväter (= Bücherei der Salzburger Hochschulwochen), Salzburg u.a. 1971.
- Das Problem der Dogmengeschichte in der Sicht der katholischen Theologie (= Arbeitsgemeinschaft für Forschungen des Landes Nordrhein-Westfalen: Geisteswissenschaften, Bd. 139), Köln u.a. 1966.
- Die letzte Sitzungsperiode des Konzils (= Konzil, Bd. 4), Köln 1966.
- Ereignisse und Probleme der dritten Konzilsperiode (= Konzil, Bd. 3), Köln 1965.
- Die erste Sitzungsperiode des Zweiten Vatikanischen Konzils. Ein Rückblick (= Konzil, Bd. 1), Köln 1963.
- Das Konzil auf dem Weg. Rückblick auf die 2. Sitzungsperiode des 2. Vatikanischen Konzils (= Konzil, Bd. 2), Köln 1963.
- Die christliche Brüderlichkeit, München 1960.
- Die Geschichtstheologie des heiligen Bonaventura (Habilitationsschrift), München u.a. 1959.
- Volk und Haus Gottes in Augustins Lehre von der Kirche (= Münchner theologische Studien 2/7, zugl. München, Univ., Diss., 1951.), München 1954.
- Dogma und Verkündigung
- Einführung in das Christentum, München 1968.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Pope Benedict XVI // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joseph Ratzinger // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бенедыкт XVI
- Фан-клуб кардынала Ратцынгера
- Ратцынгер-Інформ. Навіны пра Папу на рускай мове (руск.)
- Некаторыя тэксты Ёзафа Ратцынгера
- Папы Рымскія
- Дэканы Калегіі кардыналаў
- Кардыналы
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Дактары навук
- Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
- Асобы
- Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта