Бенедыкт XVI (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бенедыкт XVI, папа рымскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Бенедыкт XVI
лац.: Benedictus PP. XVI
Benedykt xvi-crop.jpg
Герб
Сцяг
265-ы Папа Рымскі
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013
Інтранізацыя:

24 красавіка 2005

Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Ян Павел II

Пераемнік:

Францыск, Папа Рымскі

Сцяг
7-й Суверэн Ватыкана
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013
Інтранізацыя:

24 красавіка 2005

Папярэднік:

Ян Павел II

Пераемнік:

Францыск, Папа Рымскі


Адукацыя:

Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна
Ducal Georgianum[d]

Навуковая ступень:

доктарская ступень[d][1]

Прафесія:

ксёндз, багаслоў, рэлігійны пісьменнік, піяніст, прафесар універсітэта

Нараджэнне:

16 красавіка 1927(1927-04-16) (90 гадоў)
Марктль, Германія

Бацька:

Joseph Ratzinger, Sr.[d]

Прыняцце свяшчэннага сану:

29 чэрвеня 1951

Кардынал з:

27 чэрвеня 1977


Аўтограф:

Pope Benedict XVI Signature.svg


Узнагароды:
Commons-logo.svg Бенедыкт XVI на Вікісховішчы

Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; нар. 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія) — Папа Рымскі19 красавіка 2005 па 28 лютага 2013).

Кардынал Ратцынгер падчас Ватыканскага канклаву 2005 г.

Нарадзіўся ў Баварыі. У 1941 Ёзэф Ратцынгер уступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. У 1944 трапіў у вермахт, аднак дэзерціраваў адтуль. Знаходзіўся ў палоне.

Вывучаў філасофію і тэалогію ў Фрайзінгу і Мюнхене (19461951). 29 чэрвеня 1951 года пасвечаны ў сан, працягваў навучанне ў Мюнхенскім універсітэце. Абараніў дысертацыю па спадчыне блаславёнага Аўгустына, атрымаў ступень доктара тэалогіі (1953). У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандуму дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформаў у каталіцкай царквы, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды. Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга (1977), праз тры месяцы прызначаны на пасаду кардынала. Стаў прэфектам Кангрэгацыі навучання веры (1981) і старшынёй Біблійнай камісіі і Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі (1981). Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у Ватыкане.

Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.

Лаўрэат шматлікіх прэмій і міжнародных узнагарод, доктар «honoris causa» многіх універсітэтаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]