Перайсці да зместу

Бульвар на Камсамольскай вуліцы (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бульвар на Камсамольскай вуліцы
Перспектыву бульвара замыкае бельведэр над крылом будынка КДБ
Перспектыву бульвара замыкае бельведэр над крылом будынка КДБ
Асноўная інфармацыя
Тыпбульвар 
Дата заснавання1949 
АрхітэктарыМ. М. Андросаў, М. Дабужская, Л. Мацкевіч
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000052шыфр 712Г000052 
Размяшчэнне
53°53′54″ пн. ш. 27°33′23″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
Бульвар на Камсамольскай вуліцы (Мінск) (Беларусь)
Бульвар на Камсамольскай вуліцы
Бульвар на Камсамольскай вуліцы
Бульвар на Камсамольскай вуліцы (Мінск) (Мінск)
Бульвар на Камсамольскай вуліцы
Бульвар на Камсамольскай вуліцы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бульвар на Камсамольскай вуліцы — бульвар астраўнога тыпу ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчаны па Камсамольскай вуліцы, ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці, вуліцай Карла Маркса дзеліцца напалам. З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1].

Помнік Дзяржынскаму

Бульвар на вуліцы Камсамольскай быў прадугледжаны генпланам Мінска, прынятым у 1946 годзе. У далейшым у распрацоўцы праектаў «Рэканструкцыя і аднаўленне Савецкай вуліцы», «Добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай», «Рэканструкцыя і аднаўленне Камсамольскай вуліцы», «Праект прывязкі тыпавой агароджы пры вуліцы Камсамольскай» прымалі ўдзел архітэктары Н. Трахтэнберг, Г. Парсаданаў, В. Талмачоў, Р. Абразцова, А. Косціч, Н. Нікора[1]. Сам бульвар быў створаны ў 19481949 гадах па праекце архітэктараў М. Андросава, М. Дабужскай, Л. Мацкевіча[2]. Даўжыня бульвара была ўстаноўлена ў 250—300 м, шырыня ў 15-18 м. Па абодва бакі бульвара ўладкованы праезды з асфальтавым пакрыццём і тратуары 6-мятровай шырыні. Зроблены пасадкі акультываваных ліп ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў.

Каскадны фантан

У скверы ў 1955 годзе ўсталяваны бронзавы бюст Ф. Дзяржынскаму (скульптар — З. Азгур, архітэктар — В. Волчак)[3].

Ад праезнай часткі бульвар быў аддзелены гранітным бортам і мастацкай металічнай рашоткай. Паміж дрэвамі і рашоткай праходзіць паласа хмызняка, у цэнтры ідзе 3-мятровая дарожка, па абодва бакі якой размешчаны палосы кветнікаў. Лаўкі і ўрны размешчаны з невялікімі інтэрваламі ў «кішэнях» кветнікавых палос[4].

Зноскі

  1. а б Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. Минск: история послевоенного восстановления, 1944—1952. с. 107
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  4. ПРАКТИКА СОВЕТСКОГО ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА МИНСК