Мінскае капішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Капішча
Мінскае капішча
Месца, дзе некалі размяшчалася капішча
Месца, дзе некалі размяшчалася капішча
53°53′44″ пн. ш. 27°34′06″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Язычніцтва
Тып будынка Капішча
Дата скасавання 1905
Стан знішчана

Мінскае капішча (Мінск Цэнтр)
Мінскае капішча
Мінскае капішча

Мінскае ка́пішча — комплекс паганскіх сакральных аб'ектаў, што размяшчаліся на ўзбярэжжы ракі Свіслач, ля былой вуліцы Лодачнай, у прадмесці Ляхаўка. Цяпер гэта раён рэстарана «Старое рэчышча» па вул. Лодкавая, насупраць ліцэя БДУ. Камень стаяў адразу за плотам дому № 2, па вул. Лодачнай[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сярод мінчнан месца мела і іншыя назвы — свяці́лішча, мале́льня, каме́нь.

Знаходзіўся ў Мінску ў прадмесці Ляхаўка, на дрыгвяністым беразе Свіслачы[2], у густым лесе (елка, асіна, бяроза, альшына), па якім было цяжка прайсці, ці праехаць. Гэта была жудасна тхлань, глуш[3].

Капішча складалася з паўсферычнага каменя, крыжа, абвешанага вышыванымі ручнікамі і памоста з дубовага бярвення[4]. Частка гэтага памоста ляжала на зямлі і падыходзіла да валуна. Другая частка (каля двух метраў у шырыню і метр у даўжыню) навісала над вадой Свіслачы на палях, якія былі ўбіты ў дно ракі. У памосце была прарэзана дзірка, адкуль бралі святую ваду[5][3]. Ён таксама служыў знахару-святару для правядзення службы.

Да 1888 года на капішча рос велізарны свяшчэнны дуб «Волат», гарэў незгасальны ахвярны агонь, побач з якім жыў яго захавальнік — «Старац» (Знахар-святар). Дуб «Волат», пад якім таксама маліліся і на які вешалі ахвярныя рушнікі[5], маглі ахапіць толькі чатыры чалавекі, верхавіна яго была сухая, ствол з вялікім дуплом. Дуб знаходзіўся ў цэнтры кампазіцыі: з аднаго боку ад дуба стаяў валун «Дзед», а з другой — ахвярнік (алтар) з агнём.

Вышыня валуна была вялікая, каля аршына, ён меў шурпатую паверхню, стаяў на адлегласці 3-х метраў ад берага Свіслачы. На самым камені нічога не палілі, ён быў абвязаны рушнікамі, фартухамі, на яго вылілвалі віно і мёд, малако[3], і заўсёды над ім вілася хмарка пчолаў[5].

Недалёка ад каменя гарэў ахвярны агонь. У дыяметры вогнішча складала 1 метр. Дно вогнішча было выкладзена камянямі, а вакол выкладзены вялікімі валунамі, якія стваралі круглую агароджу. Вышыня такой агароджы была каля 30-40 сантыметраў. На гэтым агні спальвалі трыбухі авечак, коз, свінняў і пеўняў, якіх прыносілі ў ахвяру.

Раней быў яшчэ і другі агонь (ахвярнік) — Жыжа, які знаходзіўся ў 10 метрах ад каменя. Ён стаяў бліжэй да каменя, за тым агнём. «Ахвярнік» быў выкладзены з камянёў памерам 20-25 см, дыяметр вогнішча — 1,5 аршына, таўшчыня сценкі — каля 25-30 см. Сценка была складзена з розных валуноў на густой гліне. Унутры быў насціл, складзены з камянёў памерам 20-25 см. Вышыня «ахвярніка» была вышэй за чалавечы рост, каля 2 аршынаў (пад 1,8 метра). Глыбіня адтуліны «ахвярніка» — каля 30 см. Тут спальваліся вантробы, ногі, рогі прынесенных у ахвяру жывёл[5]. Гэты ахвярнік хутка разваліўся — гліна паразмакала і ад агню з'явіліся расколіны. Пасля гэтага быў зроблены вышэйапісаны.

Уся пляцоўка свяцілішча была абгароджана тынам. Тын быў створаны з яловых галінак і акружаў усю малельню. Яго вышыня складала каля 2,5 аршынаў.

Апісанне рытуалу[правіць | правіць зыходнік]

Знахар-святар свянціў ваду, і акрапляў ёй вернікаў, якія клалі ў спецыяльны посуд свае грошы (гэта быў рондаль з адтулінай для манет). Пасля асвячэння святар дазваляў вернікам браць асвячоную ваду са Свіслачы. Гэтак жа на капішчы усталёўвалася скрыня з дошак, у які складвалі святыя ахвяры, дары (галоўным чынам гэта былі ручнікі, палатно, жыта ў мяшэчках, ячмень, розныя крупы). Увесь камень быў абвешаны ручнікамі. Таксама на яго вылівалі віно, мёд, малако. На вогнічшы спальвалі рэшткі ахвяры; калі прыносілі пеўня, то мяса браў да сябе знахар-святар, а ногі, кішкі і ўсякае смецце спальвалі на агні, як ахвяру сваім багам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пры будаўніцтве Мінскай чыгуначнай станцыі, у самым пачатку 1870-х гадоў, пачалі забудоўваць вуліцу Лодачную, агонь часта тушылі, а камяні скідвалі ў раку. Быў выпадак, калі прыехалі жандары, раскідалі вогнішча і затушылі агонь. Вернікам забаранілі спальваць на ахвярным агні мяса авечак і коз. Знахару Севасцею тады насілу ўдалося адкупіцца, даўшы паліцэйскаму жандару шмат грошай і бочку мёду.

Царкоўныя служкі пастанавілі адабраць у «чараўніка» Севасцея гэты малельны камень, ахрысціць яго па-хрысціянску, паставіць у яго крыж і служыць па-хрысціянску набажэнства. У 1880 годзе, перад святкаваннем 900-годдзя хрышчэння Русі, царскія ўлады паспрабавалі спыніць правядзенне язычніцкіх службаў. Быў патушаны агонь і спілаваны прарочы дуб «Волат»[6]. Царкоўнікі прагналі Севасцея, адабраўшы ў яго камень і ўсё малельнае прыладдзе. Быў усталяваны крыж і скрыня з крыжом, т.зв. «анала». У скрыні былі кадзіла, крыж, Евангелле і міска, куды клалі грошы. Пры гэтым месцы стаў служыць бацька Яфімій, да якога працягвалі прыходзіць і былыя вернікі, якія ўшаноўвалі камень. Хоць і да гэтага некаторыя людзі хадзілі і ў царкву, і да агню. Па нядзелях і святах — у царкву, а, як нешта забаліць — ішлі да агню і да самага знахара, прыносячы прынашэнні, хто яйкі, хто пеўня ці курыцу. А ў святы хадзілі зноў маліцца ў царкву, каб Бог адпусціў ім грахі ці даў пакаянне.

Новыя святары і дзякі не жадалі служыць на гэтым месцы. Яны ўсё сцвярджалі, што гэта «паганае месца», што тут, пры камені, бывае, збіраюцца чэрці, што там жыве ведзьма. Да таго ж апынулася, што бацька Яфімій зманам выдаваў сябе за іншага, а насамрэч — гэта быў Яхім Скардовіч, з прыгонных на Міншчыне, канакрад, уцякач з турмы. Ён таксама разбагацеў на ахвяраваннях пры камені, а пазней, ужо пры савецкай уладзе, бег невядома куды.

Спыніць жа пакланенне валуну «Дзеду», так і не ўдалося. Старэйшы Севасцей памёр прыкладна напачатку 1904 года, да Японскай вайны, ва ўзросце больш за сто гадоў, быўшы дужым і здаровым. На агульных могілках яго хаваць не дазволілі, для гэтага існавалі невялікія могілкі для людзей, якія хадзілі маліцца ў малельню (язычніцкую), а не ў царкву. Яны былі размешчаны прыкладна там, дзе зараз варта вінна-гарэлачны завод «Крышталь» на вуліцы Кастрычніцкая.

Камень у XX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Так выглядала капішча з валуном у сярэдзіне XX стагоддзя

Напачатку XX стагоддзя ні дуба, ні агню вакол каменя ўжо не было. Стаяў адзін камень, капішча на Лодкавай вуліцы было разбурана ў 1905 годзе[7]. Але, службы і маленні каля яго праводзіць не перасталі.

У канцы 20-х гадоў XX стагоддзя ў малельні пры камені гаспадарыў сын Севасцея, малодшы Севасцей. Ахвярны агонь пры камені ўжо не распальваўся. Севасцей-малодшы быў рэпрэсаваны ў 1927 годзе[8].

Напачатку 1980-х гадоў сам валун быў перавезены ў Музей валуноў [9], размешчаны на ўскраіне Мінска, у мікрараёне Уручча, дзе знаходзіцца і па сённяшні дзень (2013 год). Хоць, беларускія навукоўцы з інстытута гісторыі Акадэміі навук высунулі ідэю аднавіць язычніцкае капішча на ранейшым месцы, тлумачачы гэта тым, што камень, які завуць «Дзед», мог бы прыцягнуць у цэнтр горада турыстаў.

Этнаграфічныя сведчанні[правіць | правіць зыходнік]

Этнаграфічныя сведчанні пра Мінскае капішча адлюстраваны ў дзённіку Міхала Кацара. Некаторыя вытрымкі (перакладзены на беларускую мову і падрыхтаваныя Т. Кашкурэвічам, В. Корбутам у альманаху Druvis)[3]

" У Мінску на Лодачнай вул., на беразе Свіслачы захаваліся часткі паганскага капішча. Складаецца яно з каменя паўсферычнага завяршэння, крыжа, абвешанага вышыванымі ручнікамі і памосту. Частка гэтага памосту ляжыць на зямлі і даходзіць да каменя. Другая частка блізка двух метраў ушыркі і да метра даўжынёй навісае над вадою Свіслачы. "

ад Хрысціны Савельінай (нар. 1857 г.)

" Даўней набажэнствы і асвячэнне вады рабіў знахар, ці чараўнік, як яго тады называлі. Але чараўнікоў гэта толькі цяпер лічаць за благіх людзей, за служак антыхрыстаў. Тады іх нашы дзяды лічылі як за святых і ва ўсім слухаліся іх, маліліся ім, прыносілі ім багатыя ахвяры. Што ні здарыцца дрэннае: пажар, крадзеж, паморак на скаціну, хвароба, усё ішлі да чараўніка за дапамогай. Ён варажыў па сонцы, па зорках, па вантробах казы ці авечкі, прынесенай чараўніку і тлумачыў сялянам, ад чаго здарылася няшчасце і як ад яго пазбавіцца. За гэта чараўніку прыносілі многа ўсякага дабра. Яшчэ ў час Крымскай вайны быў знахар-чараўнік Савасцей, высокі і таўсты мужчына з вялікай чорнай барадой і даўгімі валасамі: хто казаў, што ён злы, а хто казаў добры. <…> І ён гэта, Савелій, даваў жанчынам па невялікім пэўніку — свістульцы з гліны, ён рабіў іх сам, сам абпальваў, сам размалёўваў. Гэтага пэўніка трэ’ было трымаць у сцяне на покуці. І трэ’ было маліцца, прасіць, каб бог абараніў яе мужа ад супастата, ад кулі, ад штыха і ад пікі, ад шаблі. "

ад Хрысціны Савельінай (нар. 1857 г.)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]