Перайсці да зместу

Іаан (дойлід)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаан
Род дзейнасці архітэктар
Грамадзянства

Іаан — дойлід, які працаваў у Полацкім княстве. Магчыма, быў манахам аднаго з тагачасных полацкіх манастыроў, кіраўніком будаўнічых арцеляў, што маглі выконваць значныя работы як у самім Полацку, так і ў сумежных да яго землях, што ўваходзілі ў склад Полацкай епархіі[1].

Рэканструкцыя пачатковага выгляду Спаса-Праабражэнскай царквы

Узвёў у XII ст. Спаса-Праабражэнскую царкву Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра[2]. Лічыцца таксама аўтарам Барысаглебскай і Пятніцкай царквы Бельчыцкага манастыра. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў[3].

У пачатку XIII ст. многія старажытнарускія землі прымаюць тую новую схему крыжова-купальнага храма, якая ўпершыню была распрацаваная полацкім дойлідам Іаанам[4].

Зноскі

  1. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
  3. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
  4. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.