Прэмія Цёткі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 147: Радок 147:


=== 2020 год ===
=== 2020 год ===
{{Урэзка | ##Шырыня = 90% | Змест =
{{Схаваны |##Выраўноўванне = right |Фон_загалоўку= #B4CDCD |Загаловак = Шорт-ліст
|Утрыманне =
== Літаратурны спіс ==
# Аліна Длатоўская. «Арнаменты». — «Янушкевіч», 2019.
# Лілія Ільюшына. «Ключ дарог. Пачатак». — «Галіяфы», 2019.
# [[Сяргей Аляксандравіч Календа|Сяргей Календа]]. «Балтыйскія шкарпэткі». — «Логвінаў», 2019.
# [[Зараслава Камінская]]. «Калядны стол. Некулінарная кніга». — «Галіяфы», 2019.
# [[Яраш Малішэўскі]], [[Аксана Спрынчан]]. «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная». — «Мастацкая літаратура», 2019.
# [[Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая|Кацярына Хадасевіч-Лісавая]]. «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці». — «Звязда», 2019.

== Мастацкі спіс ==
}}}}
{{Урэзка | ##Шырыня = 90% | Змест =
{{Урэзка | ##Шырыня = 90% | Змест =
{{Схаваны |##Выраўноўванне = right |Фон_загалоўку= #B4CDCD |Загаловак = Журы
{{Схаваны |##Выраўноўванне = right |Фон_загалоўку= #B4CDCD |Загаловак = Журы

Версія ад 18:31, 12 чэрвеня 2020

Прэмія Цёткі
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснавальнік Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр
Заснаванне 2015
Краіна Беларусь
Сайт ciotka.by


Прэмія Цёткі — прэмія ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім: Цётка). Заснавальнікі прэміі — РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года[1]. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання[2].

Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі)[1].

Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ[3][4] (у выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі). Адпаведна палажэнню аб прэміі заяўляць кнігі на конкурс маюць права выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, сам аўтар або мастак[5].

Лаўрэаты прэміі

2016 год

  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Надзея Ясмінска, за кнігу «Сем ружаў»
  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу «Сем ружаў»

2017 год

  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Уладзімір Арлоў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[7].
  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Павел Татарнікаў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[8].

2018 год

  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Валеры Гапееў, за кнігу «Мая мілая ведзьма».
  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Лізавета Лянкевіч, за кнігу «Азбука. Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна[10].

2019 год

  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вера Бурлак, за кнігу вершаў «Фантазюркі».
  • Лаўрэат ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты»[13].

2020 год

Зноскі

  1. а б Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі. Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2018.
  2. Хадановіч А.. У Менску ўручылі прэмію імя Цёткі. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 21 студзеня 2018.
  3. Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў. Беларускі ПЭН-цэнтр (15 верасня 2015). Праверана 10 лютага 2018.
  4. Стартуе новы сезон Прэміі Цёткі. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 10 лютага 2018.
  5. Палажэнне аб прэміі Цёткі. Рада Беларускага ПЭН-цэнтра (23 кастрычніка 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  6. а б Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі. Sputnik (4 мая 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  7. Арцыбашава М., Гардзейчык В.. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі Цёткі – за найлепшую кнігу для дзяцей. БелСат (2 мая 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  8. Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў. Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  9. а б Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі. Беларускі ПЭН-цэнтр (28 красавіка 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  10. Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі. Новы Час (4 мая 2018). Праверана 2 лютага 2019.
  11. Грушэцкі А.. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў. Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  12. Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018. interfax.by (29 студзеня). Праверана 10 лютага 2018.
  13. Грушэцкі А.. Сталі вядомы імены лаўрэатаў Прэміі Цёткі. Новы Час (6 красавіка 2019). Праверана 6 красавіка 2019.
  14. Абвешчана журы Прэміі Цёткі 2019. Саюз беларускіх пісьменнікаў (30 студзеня 2019). Праверана 2 лютага 2019.
  15. Абвешчана журы новага сезону Прэміі Цёткі. Беларускі ПЭН-цэнтр (25 лютага 2020). Праверана 29 лютага 2020.

Спасылкі