Калігула
Калігула | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Iulius Caesar Augustus Germanicus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тыберый | ||||||
Пераемнік | Клаўдзій | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 жніўня 12[1] |
||||||
Смерць |
24 студзеня 41[1] (28 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Юліі-Клаўдзіі[d] і Юліі Цэзары[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Gaius Julius Caesar | ||||||
Бацька | Германік[5][1] | ||||||
Маці | Агрыпіна Старэйшая[5][1] | ||||||
Жонка | Юнія Клаўдзілла[d], Лівія Арэсціла[d][6], Лалія Паўліна[d][6] і Мілонія Цэзонія[d][6] | ||||||
Дзеці | Юлія Друзіла[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Званне | Імператар | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калігула (лац.: Caligula), поўнае імя: Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (31 жніўня 12, Анцый — 24 студзеня 41, Рым) — старажытнарымскі імператар з 18 сакавіка 37 да 24 студзеня 41 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Калігула нарадзіўся ў 12 год пасля Р. Х. і быў сынам вядомага генерала Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легінераў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у ваенных паходах.
Калігула стаў імператарм пасля смерці Тыберыя і спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальнення. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псіхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезлі з Грэцыі, Калігула загадаў зняць галовы і паставіць замест іх свае выявы[7]. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесці ў сенат[8]. Калігула вёў вельмі распусны лад жыцця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі і рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.
Нарэшце, у 41 годзе ён быў забіты Касіем Херэем у выніку змовы.
Зноскі
- ↑ а б в г Любкер Ф. Caligula // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 236.
- ↑ http://www.encyclopedia.com/topic/Caligula.aspx
- ↑ http://biography.yourdictionary.com/caligula
- ↑ https://finds.org.uk/romancoins/emperors/emperor/id/2
- ↑ а б А. М. Л. Калигула // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 25–26.
- ↑ а б в Syme R. The Augustan Aristocracy — 1989.
- ↑ Светоній. Калігула, 22
- ↑ Светоній. Калігула, 55