Перайсці да зместу

Курская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курская вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 13 чэрвеня 1934[4]
Кіраўнік Alexey Smirnov[d]
Насельніцтва
  • 1 096 448 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 29 800 км²
Курская вобласць на карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-KRS
Код аўтам. нумароў 46
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, уваходзіць у склад Цэнтральнай федэральнай акругі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Курск. Курская вобласць мяжуе на паўночным захадзе з Бранскай, на поўначы — з Арлоўскай, на паўночным усходзе — з Ліпецкай, на ўсходзе — з Варонежскай, на поўдні — з Белгародскай абласцямі; на паўднёвым захадзе і захадзе мяжуе з Сумскай вобласцю Украіны. Утворана 13 чэрвеня 1934 года.

У 1708 годзе пры падзеле Расіі на 8 губерняў тэрыторыя сучаснай Курскай вобласці ўвайшла ў склад Кіеўскай губерні. У 1719 годзе Кіеўская губерня падзелена на 4 правінцыі: Кіеўскую, Белгарадскую, Сеўскую і Арлоўскую. Тэрыторыя сучаснай Курскай вобласці была падзелена паміж Белгарадскай і Сеўскай правінцыямі.

У 1727 годзе створана Белгарадскае намесніцтва ў складзе Белгарадскай, Сеўскай і Арлоўскай правінцый. У 1749 годзе яно было пераўтворана ў Белгародскую губерню.

У 1779 годзе ўтворана Курскае намесніцтва, якое складалася з 15 паветаў (Белгародскі, Багаценскі, Дзмітрыеўскі, Карачанскі, Курскі, Льгоўскі, Новааскольскі, Абаянскі, Пуціўльскі, Рыльскі, Старааскольскі, Суджанскі, Цімскі, Фацежскі, Шчыгроўскі). Утвораны павятовыя гарады: Багаты (цяпер сяло Багатае ў Іўнянскім раёне Белгародскай вобласці), Дзмітрыеў (з сяла Дзмітрыеўскае), Льгоў (са слабады Льгоў, якая ўзнікла на месцы старажытнага горада Вольгава, знішчанага татарамі), Цім (з сяла Выгорнае), Фатэж (з сяла Фацеж), Шчыгры (з сяла Траецкае).

У 1797 годзе Курскае намесніцтва пераўтворана ў Курскую губерню, якая існавала да 1928 года.

У 1928 годзе здзейснены пераход на абласны, акруговы і раённы адміністрацыйны падзел. На тэрыторыі былых Варонежскай, Курскай, Арлоўскай і Тамбоўскай губерняў была створана Цэнтральна-чарназёмная вобласць (ЦЧО). На тэрыторыі былой Курскай губерні ўтвораны акругі: Курская (14 раёнаў, 527 сельсаветаў), Белгарадская (14 раёнаў, 482 сельсаветы) і Льгоўская (11 раёнаў, 384 сельсаветы). Усходняя частка губерні ўвайшла ў Варонежскую і Астрагожскую акругі.

У 1929 годзе была створана Старааскольская акруга з 13 раёнаў, якія адышлі з Варонежскай (8 раёнаў), Астрагожскай (3 раёны), Курскай (1 раён) і Белгародскай (1 раён) акруг. У 1930 годзе была прынята пастанова пра ліквідацыю акруг. Раёны сталі непасрэдна падпарадкоўвацца абласному цэнтру.

13 чэрвеня 1934 года Цэнтральна-чарназёмная вобласць была падзелена на дзве вобласці: Варонежскую (у складзе былых Варонежскай і Тамбоўскай губерняў) і Курскую (у складзе былых Курскай і Арлоўскай губерняў). Гэта дата лічыцца днём утварэння Курскай вобласці.

27 верасня 1937 года рэгіён быў падзелены на 2 вобласці: Курскую і Арлоўскую (паводле Пастановы ЦВК СССР ад 27.09.1937 «Пра падзел Заходняй і Курскай абласцей на Смаленскую, Арлоўскую і Курскую вобласці»)

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Курскай вобласці ў 1942—1943 гадах ішлі цяжкія баявыя дзеянні, якія прычынілі велізарную матэрыяльную шкоду. Не меншую шкоду прынесла і нямецкая акупацыя. Цалкам былі знішчаны 3000 прамысловых прадпрыемстваў, усе астатнія значна пашкоджаны і патрабавалі капітальнага рамонту. У сельскай гаспадарцы ў вызваленых раёнах не засталося ніводнага трактара, а на калгас прыпадала ў сярэднім па 4 коні. На чыгуначным транспарце ўсе вытворчыя збудаванні былі знішчаны спрэс, а чыгуначныя пуці — на больш за напалову. Поўнае вызваленне тэрыторыі Курскай вобласці адбылося 2 верасня 1943 года[5].

У 1944 годзе са складу Курскай вобласці перададзена Арлоўскай вобласці 5 раёнаў.

6 студзеня 1954 года ў сувязі з утварэннем Белгарадскай і Ліпецкай абласцей са складу Курскай вобласці было перададзена: першай — 23 раёны, другой — 3 раёны. У складзе Курскай вобласці засталося 36 раёнаў. На 1 студзеня 1960 года Курская вобласць мела 33 раёны.

1 студзеня 1964 года адміністрацыйныя сельскія раёны былі ўзбуйнены: замест 33 іх стала 12. 3 сакавіка 1964 года колькасць раёнаў была павялічана да 14. 12 студзеня 1965 года ў складзе Курскай вобласці стала 19 раёнаў. 30 снежня 1966 года было створана 3 новыя раёны: Коранеўскі, Хамутоўскі і Чарамісінаўскі. Агульная колькасць раёнаў стала 22.

6 жніўня 2024 года ў ходзе расійскага ўварвання ва Украіну ўзброеныя сілы Украіны пачалі баявыя дзеянні на тэрыторыі Курскай вобласці, акупаваўшы на працягу некалькіх дзён горад Суджа і значную частку Суджанскага раёна, а таксама атакаваўшы населеныя пункты ў Глушкоўскім, Коранеўскім і Рыльскім раёнах.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 27 кастрычніка 2016.
  4. РСФСР: Административно-территориальное деление, на 1 января 1977 годаИзвестия советов депутатов трудящихся СССР, 1977. — С. 176. — 511 с.
  5. Плотнікаў. В. Уклад працоўных Курскай вобласці ў дасягненне перамогі пад Курскам. // Ваенна-гістарычны часопіс. — 1961. — № 10. — С. 28-39.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Ку́рская о́бласть // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 268. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.