Перайсці да зместу

Мардовія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэспубліка Мардовія)
Мардовія
макш.: Мордовия Республикась
эрз.: Мордовия Республикась
руск.: Республика Мордовия
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн National Anthem of the Republic of Mordovia[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 25 снежня 1993
Кіраўнік Artem Zdunov[d]
Насельніцтва
  • 778 965 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 26 200 км²
Мардовія на карце
Часавы пояс MSD, Еўропа/Масква[d][2] і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RU-MO
Код аўтам. нумароў 13 і 113
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мардовія, Рэспу́бліка Мардовія (руск.: Мордовия, Республика Мордовия, па-макшанску і па-эрзянску: Мордовия, Мордовия Республикась) — суб’ект Расійскай Федэрацыі і рэспубліка ў яе складзе[3], размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы еўрапейскай часткі краіны, ўваходзіць у склад Прыволжскай федэральнай акругі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Саранск, знаходзіцца ў цэнтры рэспублікі.

Мяжуе з чатырма вобласцямі (Ніжагародскай — на поўначы, Разанскай — на захадзе, Пензенскай — на поўдні, Ульянаўскай — на паўднёвым усходзе) і адной рэспублікай Расіі — Чувашыяй. Тэрыторыя суб’екта поўнасцю знаходзіцца ўнутры тэрыторыі Расіі і не выходзіць да мяжы з іншымі дзяржавамі.

Старажытнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя археалагічныя знаходкі ў Мардовіі прыпадаюць на перыяд ад неаліту.

Фіна-ўгорскія народы, да якіх належаць макшане і эрзяне, упершыню згадваюцца на гэтай тэрыторыі ў VI ст. Пазней гэтыя тэрыторыі знаходзіліся пад уплывам Кіеўскае Русі або Волжскай Булгарыі, тым не менш, мардоўскія кіраўнікі часам здзяйснялі свае выправы на Мурам і Волжскую Булгарыю.

Па заваёве вызначаных тэрыторый у Азіі і Еўропе татара-манголамі тэрыторыі сучаснай Мардовіі таксама трапілі ў склад іх уладанняў, кіраўніцтва Залатой Арды было зацверджана ў 1241 годзе. Землі Мардовіі былі падпарадкаваныя ўлусу Мухша. З распадам Залатой Арды ў 1430-х гадах частка тэрыторыі Мардовіі трапіла ў склад Казанскага ханства, астатнія землі трапілі ў склад Маскоўскай дзяржавы.

Расійскае кіраўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля далучэння Іванам IV Казані ў 1552 годзе, у склад расійскіх уладанняў увайшлі і тэрыторыі з мардоўскім насельніцтвам. Мясцовая эліта хутка засвоіла рускую мову і звычаі, аднак у сельскай мясцовасці культура макшанаў і эрзянаў працягвала захоўвацца. У сярэдзіне XVIII ст. рускія пачалі зварачаць мардву ў хрысціянства, аднак часткі мясцовых рэлігійных абрадаў захаваліся як частка мясцовай культуры. З ХІХ ст. пачаў ажыццяўляцца пераклад некаторых кніг на мардоўскія мовы (у прыватнасці, эрзянскую), аднак яны збольшага мелі толькі рэлігійны характар.

У перыяд 1920-х гг. у РСФСР пачало ставіцца пытанне пра ўтварэнне аўтаномій народаў Паволжа і Прыўралля. Між тым, у выпадку з мардоўскімі народамі ўзнікла праблема дакладнага вылучэння рэгіёнаў з пераважнай дзеляй фіна-ўгорскага насельніцтва. З 1925 па 1928 гады на тэрыторыі Пензенскай, Ніжагародскай, Саратаўскай і Ульянаўскай губерняў было створана больш за трыццаць мардоўскіх валасцей.

У 1928 годзе ў складзе новаўтворанай Сярэдне-Волжскай вобласці была створаная Саранская акруга, пазней пераназваная ў Мардоўскую. У склад акругі, у прыватнасці, увайшлі тэрыторыі Ніжагародскай, Пензенскай, Сімбірскай губерняў з мардоўскім насельніцтвам.

У 1930 годзе статус акругі быў зменены на аўтаномную вобласць, яе тэрыторыя пачала зазнаваць змены шляхам перадачы з тэрыторыі аўтаномнай вобласці этнічна рускіх рэгіёнаў і перадачы ў яе склад рэгіёнаў з мардоўскім насельніцтвам. Першапачаткова адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці планаваўся ў горадзе Цемнікаў (паўночны захад Мардовіі), аднак праз адсутнасць чыгункі гэты статус атрымаў Саранск, які і захоўвае яго нацяпер.

20 снежня 1934 года статус аўтаномнай вобласці быў падвышаны да АССР, праз два гады яна была выведзена са складу Сярэдне-Волжскага края і стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай РСФСР.

Найноўшая гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў Дэкларацыю пра дзяржаўны статус, згодна з якім Мардоўская АССР ператваралася ў Мардоўскую ССР, у студзені 1994 яго жа рашэннем зацверджаная назва «Рэспубліка Мардовія». 30 красавіка 1995 года Дзяржаўным Сходам рэспублікі былі ўсталяваныя новыя герб і сцяг[4], 21 верасня гэтага ж года Канстытуцыйным Сходам была прынятая Канстытуцыя.

Паводле звестак Расстату на 2013 год, насельніцтва рэспублікі склала 818 566 чал.[5] У тым ліку, шчыльнасць насельніцтва склала 31,33 чал./км², дзеля гарадскага насельніцтва — 61,33%[5].

Нацыянальны склад размяркоўваецца наступным чынам: рускія — 53,4%; мардва (макшане і эрзяне разам) — 40,0%; таксама татары — 5,2%.

Расійскае кіраўніцтва гістарычна не адрознівала фіна-ўгорскае насельніцтва гэтага рэгіёна, падаваючы для іх агульную назву — «мардва» (руск.: мордва). З прычыны працяглага знаходжання Мардовіі ў складзе Расіі гэта найменне паступова распаўсюдзілася і на ўласна прадстаўнікоў макшанаў і эрзянаў, у выніку чаго яны нярэдка вызначаюць сваю нацыянальнасць як мардвін, а свае родныя мовы (макшанская і эрзянская) як мардоўскую.

Макшане складаюць большасць у некаторых раёнах усходу рэспублікі (Ацюр'еўскі — 90,27%; Тарбееўскі — 62,55%; Старашайгаўскі — 59,48%; Зубава-Палянскі — 52,14%; Кавылкінскі — 51,72%), эрзяне — у некаторых раёнах на захадзе (Качкураўскі — 92,14%; Дубёнскі — 86,4%; Ацяшаўскі — 84,72%; Большаігнатаўскі — 83,47%; Ардатаўскі — 57,85%; Большабярэзнікаўскі — 56,84%). У астатніх раёнах, у тым ліку і ў Саранску, большасць складаюць рускія.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Звесткі паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі (артыкул 5, пункты 1, 2)
  4. Мордовия
  5. а б http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls Архівавана 25 снежня 2018.