Эрмітаж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей Дзяржаўны Эрмітаж
Выява лагатыпа
Лагатып

Зімні палац. Выгляд з боку Дварцовай плошчы.
Заснаваны 1764
Заснавальнік Кацярына II[1]
Адкрыты 1764
Месцазнаходжанне Расія: Санкт-Пецярбург, Палацавая плошча, 2
Палацавая набярэжная, 34
Наведвальнікі
  • 3 120 170 чал. (2013)[2]
  • 3 668 031 чал. (2015)[3]
  • 4 119 103 чал. (2016)[4]
  • 4 200 000 чал. (2017)
  • 4 220 000 чал. (2018)[5]
  • 4 956 529 чал. (2019)[6]
  • 1 649 443 чал. (2021)[7]
Адрас Санкт-Петербург, Дворцовая набережная, 34
Дырэктар Міхаіл Барысавіч Піятроўскі
hermitagemuseum.org (руск.)
hermitagemuseum.org/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрмітаж (руск.: Государственный Эрмитаж) — найбуйнейшы ў Расіі і адзін з найбуйных у свеце мастацкіх і культурна-гістарычных музеяў. Займае комплекс будынкаў на Дварцовай наберажнай у Санкт-Пецярбургу, існуюць таксама філіялы музея ў Казані і Амстэрдаме, а таксама ў Выбаргу.

Гісторыя музей пачынаецца з калекцый твораў мастацтва, якія пачала набываць у прыватным парадку расійская імператрыца Кацярына II. Першапачаткова гэта калекцыя месцавалася ў палацавым флігелі — Малым Эрмітажы (ад фр.: ermitage — месца адзіноты, келля), адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У 1764 Кацярына II набыла першыя зборы галандскага ды фламандскага жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснавання музея; а ў 1852 з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публікі Імператарскі Эрмітаж.

Сучасны Дзяржаўны Эрмітаж уяўляе сабой складаны музейны комплекс. Асноўная экспазіцыйная частка музея займае пяць будынкаў, размешчаных уздоўж набярэжнай ракі Нявы ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, галоўным з якіх лічыцца Зімовы палац.

З 1990 пост генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа займае Міхаіл Барысавіч Піятроўскі, які змяніў на гэтым пасту свайго бацьку, вядомага гісторыка і археолага Барыса Барысавіча Піятроўскага.

На сённяшні дзень калекцыя музея налічвае каля трох мільёнаў твораў мастацтва і помнікаў сусветнай культуры, пачынаючы з каменнага веку і да нашых дзён.

Уваход у музей вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацвер — для ўсіх.

Калекцыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя музея паказвае развіццё сусветнага мастацтва з каменнага веку да канца XX стагоддзя. Вялікае значэнне мае збор першабытнага мастацтва і археалагічных культур з тэрыторыі былога СССР, асабліва найбагацейшая ў свеце калецыя т.з. скіфскага золата, унікальныя знаходкі з курганоў Пазырыка, помнікі іншых культур Вялікага Стэпу. Прадстаўлены так званыя «палеалітычныя Венеры» з сяла Касцёнкі, шматлікія ўзоры керамікі, бронзавае ліццё, каменныя пліты з петрогліфамі.

Карцінная галерэя «старых майстроў» адлюстроўвае акадэмічныя густы збіральнікаў — расійскіх імператараў. У гады фарміравання збору асабліва шанаваліся фларэнційцы Высокага Адраджэння, балонская школа, «малыя галандцы», круг Рубенса і Т’епола, французскія класіцызм і ракако. Італьянскія і старанідэрландскія «прымітывы», іспанская і англійская школы жывапісу пры гэтым апыняліся на перыферыі. З гэтым звязана вядомая няпоўнасць калекцыі — адсутнасць у ёй твораў такіх вялікіх, цэнтральных для развіцця жывапісу майстроў, як Дуча, Джота, Мазача, П'еро дэла Франчэска, Мантэнья, Беліні, Ван Эйк, Мемлінг, Босх, Груневальд, Дзюрэр, Гольбейн, Брэйгель, Вермеер.

Сярод жамчужын збору старога еўрапейскага жывапісу — тацішчаўскі дыптых Рабера Кампена, «Мадонна Бенуа» Леанарда да Вінчы, «Юдзіф» Джарджонэ, «Жаночы партрэт» Карэджа, «Св. Себасцьян» Тыцыяна, «Лютніст» Караваджа, «Вяртанне блуднага сына» Рэмбранта, «Дама ў блакітным» Гейнсбара. Музей мае багатымі сходамі карцін Рубенса, Рэмбранта, ван Дэйка, Пусэна, Тыцыяна, Веранезэ, Клода Ларэна і інш.

Персаналіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Барыс Піятроўскі — савецкі вучоны-археолаг і арыенталіст, акадэмік АН СССР, дырэктар Эрмітажа (1964-1990)
  • Мікалай Нікулін — савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, сябра Вучонай рады Эрмітажа
  • Андрэй Сомаў — рускі мастацтвазнаўца і музейны дзеяч.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810514000аб'ект № 7810514000