Горад Джакарта
| Горад
Джакарта
|
||||||
|
|
ДЖАКАРТА (індан.: Jakarta, яв. Jakarta) (раней Батавія, а таксама Джаякарта) — асаблівы сталічны акруга, сталіца і найбуйнейшы горад Інданезіі. Размешчана на паўночным захадзе ўзбярэжжа вострава Ява пры ўпадзенні ракі Чылівунг (Гартуй Бесар) у Яванскае мора.
Плошча 664 км ² (у тым ліку групу астравоў Пула-Серыбу). Насельніцтва 8.800.000 чалавек (2004, перапіс). Шчыльнасць насельніцтва 19337 чалавек на кв. км. Рэлігійны склад: 85,5% - мусульмане, 5,2% - пратэстанты, 4,8% - каталікі, 3,5% - будысты, 1% - індуісты.
[правіць] Геаграфія
Джакарта размешчана на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава Ява, у заліва Джакарты Яванскага мора. У паўночнай частцы тэрыторыя Джакарты - роўная паверхня, прыблізна на 8 метраў вышэй за ўзровень мора. У прыватнасці гэта з'яўляецца прычынай прыватных затапленняў. У паўднёвых частках тэрыторыя горада узгорыстая. Праз Джакарту працякае каля 13 рэк, большасць з іх цячэ праз пагорыстыя паўднёвыя часткі горада і ўпадае на поўначы ў Яванскае мора. Найбольш значная рака - Чылівунг, якая дзеліць горад на заходні і ўсходні раёны. Горад мяжуе з правінцыяй Заходняя Ява на ўсходзе, і з правінцыяй Бантэн на захадзе. Тэрыторыя архіпелага «Тысячы астравоў», якія адміністрацыйна падпарадкоўваюцца Джакарце, знаходзіцца ў аднайменным заліве паўночней ад асноўнай часткі горада.
[правіць] Гісторыя
Горад быў закладзены ў пачатку 16 стагоддзя з назвай Sunda Kalepa. У 1527 годзе горад перайшоў пад кантроль султаната Бантам (у гэты час і была зменена назва на Джакарта). У канцы 16 стагоддзя на Яве з'явіліся галандцы. У 1619 годзе яны, пад кіраўніцтвам Петэрзоона Коэна заваявалі горад і ўзвялі на яго месцы форт Батавія, які стаў штаб-кватэрай галандскай Усходнеіндыйскай Кампаніі і галандскай калоніі Усходняй Індыі. Моцны землятрус зруйнаваў горад у 1699 годзе. Пасля некалькіх гадоў брытанскай улады ў 1814 годзе Батавія зноў вярнулася ў рукі галандцаў.
У 1942—1945 гадах горад быў акупаваны японскімі войскамі. Пасля Другой Сусветнай вайны нягледзячы на абвяшчэнне незалежнасць Інданезіі Батавія заставалася пад уладай галандцаў. Толькі ў 1949 годзе горад перайшоў да Інданезіі і зрабіўся сталіцай. У 1950 годзе назва была зменена на Джакарта.
[правіць] Славутасці
- Нацыянальны музей (1778)
- Музей гісторыі горада
- Музей ваянга
- Музей узброеных сіл «Ксатрия Мандала»
- Музей «Пурна Бхаці Перціві» (падарункаў прэзідэнту, 1993)
- Планетарый
- Заапарк (1864)
- Сафары
- Нацыянальная галерэя мастацтваў
- Этнаграфічны парк «Выдатная Інданезія ў мініяцюры» (1975)
- Парк мар ў Анчоле
- Помнікі галандскай каланіяльнай архітэктуры (раён «Ката»)
- Нацыянальны манумент (132 метра)
- Палац «Мердэка» (1816) - афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Інданезіі
- Стадыён «Сенаян» (1962, 100 тыс. месцаў, пабудаваны з дапамогай СССР)
- Тэлецэнтр.
- Самая вялікая ў Паўднёва-Усходняй Азіі мячэць Істыкляль (1978, арх. Сілабан), нацыянальная мячэць Інданезіі.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |