Альбрэхт Радзівіл (1558—1592)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:50, 21 лістапада 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (вікіфікацыя, перанесена: Ашмянскі павет| → Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB)
Альбрэхт Радзівіл
Альбрэхт Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Альбрэхт Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Вялікі маршалак літоўскі
1586 — 1592
Папярэднік Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
Пераемнік Станіслаў Радзівіл

Нараджэнне 8 сакавіка 1558(1558-03-08)
Вільня
Смерць 13 чэрвеня 1592(1592-06-13) (34 гады)
Кракаў
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Чорны
Маці Альжбета з Шыдлавецкіх
Жонка Ганна з Кетлераў
Дзеці Ян Альбрэхт
Дзейнасць палітык, староста
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбрэхт Радзівіл (8 сакавіка 1558, Вільня — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны (15791586) і вялікі літоўскі1586).

Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзева, Хажова, Геранёны і Лаздуны ў Ашмянскім павеце[1]. Трымаў Ковенскае староства1579). I ардынат клецкі1586).

Біяграфія

Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Станіслава, Юрыя, Мікалая.

Навучаўся ў Лейпцыгскім універсітэце (15701573) і ў Рыме (15751576). У 1574 годзе ў Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 15791581 удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (15581582), за ўдзел у вызваленні Полацку атрымаў пасаду надворнага маршалка.

Браў удзел у складанні Ям-Запольскага міру (1582). У Клецку збудаваў мураваны касцёл, фундаваў шпіталь[2].

Ажаніўся з Ганнай Кетлер, герцагіняй курляндскай. У гонар гэтага шлюбу Гальяш Пельгрымоўскі напісаў панегірык «На шлюб найсвятлейшага князя і гаспадара Альберта Радзівіла» (Вільня, 1585)[3]. Меў дачок Ганну, Кацярыну і Барбару; сына Яна Альбрэхта (15911626), II ардыната клецкага.

Зноскі

  1. Радзівіл Альбрыхт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 486.
  2. Радзівіл Альбрыхт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 52.
  3. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 482

Літаратура