Азярычына

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Азярычына)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Азярычына
Aziaryčyna.JPG
Цэнтральная вуліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
286 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Азярычына на карце Беларусі ±
Азярычына (Беларусь)
Азярычына
Азярычына (Мінская вобласць)
Азярычына

Азяры́чына[1] (трансліт.: Aziaryčyna, руск.: Озеричино) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Знаходзіцца за 35 кіламетраў на захад ад Мар'інай Горкі, 50 кіламетраў ад Мінска, 13 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, На рацэ Пціч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Азярычына адносіцца да старажытных пасяленняў. Тэрыторыя, на якой знаходзіцца вёска, пачала засяляцца ў эпоху мезаліту.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Паркавая
Царква ў Азярычыне, 1910—1915 гады
Царква ў Азярычыне, 1910—1915 гады

У канцы XIX ст. Аляксандр Ельскі знайшоў свідраваныя сякеры паблізу вёскі Азярычына, якія цяпер захоўваюцца ў фондах Варшаўскага археалагічнага музея.

Калісьці вёска належала Радзівілам, потым Шэвічам.

Паводле спіса землеўладальнікаў Мінскай губерні 1889 года, буйнымі землеўладальнікамі ў вёсцы з'яўляюцца 88 сялян, праваслаўныя, надзел складае 210 дзесяцінаў. Землеўладальнікамі маёнтка Азярычына, надзелам 1045 дзесяцінаў, валодаюць Шэвічы Іван і Сяргей Ягоравічы, дваране, праваслаўныя[2].

Паводле перапісу 1897 года працуе царква, школа царкоўнай граматы, лаўка, пітная ўстанова, хлебазапасны магазін, вадзяны млын. На пачатку XX ст. у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Азярычына памешчыка Шэвіча, працаваў млын.

У перыяд Расійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Азярычыне адбываецца сялянскае хваляванне. 30 лістапада 1905 года 25 сялян вёскі Азярычына на падводах прыбылі да сенажацяў уладальніка маёнтку Азярычына, тайнага саветніка І. Я. Шэвіча, захапілі стагі сена, нягледзячы на пратэст арандатара маёнтка барысаўскага мешчаніна Разенталя і рабочых маёнтка. У гэты ж дзень сяляне пачалі забіраць сена з маёнтка: усяго яны вывезлі да 4000 пудоў сена, пагражалі прыспелым на дапамогу ўраднікам, паліцэйскім, дзясяцкім і валасному старшыні. У снежні, пасля накіравання ў Ігуменскі павет члена губернскай установы Радзевіча, аграрны рух у Азярычыне быў падаўлены. Воінская каманда арыштавала агітатара селяніна Кудзіна. У выніку судовага пасяджэння быў абвінавачаны 21 чалавек. У 1907 годзе адкрытае народнае вучылішча.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі створаная працоўная школа 1-й ступені (каля 130 вучняў у 1922 годзе). З 21 жніўня 1925 па 16 ліпеня 1954 цэнтр сельсавета. Напачатку 1930-х гг. створаны калгас «Дэкада абароны», працавала кузня.

У канцы чэрвеня 1941 года вёска акупаваная нямецкімі захопнікамі. Дзейнічала савецкае падполле. У 1943 годзе ў Азярычыне знаходзіўся партызанскі склад боепрыпасаў. Да Другой сусветнай вайны ў Азярычыне быў 101 дом і 111 жыхароў. У часе карных нацысцкіх аперацый у ліпені 1943 года і сакавіку 1944 года былі спалены 93 дамы, забітыя 5 чалавек[3]. 4 ліпеня 1944 года вёска вызваленая часцямі 1-га Беларускага фронту. Пасля вайны вёска была адноўлена.

24 лістапада 1966 года да вёскі далучаная тэрыторыя пасёлку Вялікая Лука.

Да 28 мая 2013 года ў Вузлянскім сельсавеце. Пасля скасавання Вузлянскага сельсавета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 — 67 двароў, каля 500 чалавек
  • 1897 — 204 двары, 662 душы мужчынскага полу, 678 душаў жаночага полу
  • пачатак XX ст. — 254 двары, 1680 жыхароў. У маёнтку Азярычына памешчыка Шэвіча — 1 двор, 20 жыхароў
  • 1917 — 285 двароў, 1832 чалавек. У маёнтку Азярычына — 1 двор, 70 жыхароў
  • 1969 - 134 двароў, 353 чалавекі
  • 1995 — 131 двароў, 318 жыхароў
  • 1999 — 310 чалавек
  • 2002 — 113 двароў, 290 чалавек
  • 2010 — 286 чалавек

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Аддзяленне сувязі
Фельчарска-акушэрскі пункт

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • У вёсцы месціцца цэнтральная сядзіба калгаса «Перамога»
  • Ашчадная каса
  • Млын
  • Аддзяленне сувязі
  • Дзейнічаюць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Ветэрынарны пункт

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная вуліца
Школьная вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Новая вуліца
  • Новы завулак
  • Паркавая вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Школьная вуліца[5]

Праз вёску ідзе дарога Н9350.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі ладзіцца Рамесніцкі летнік «Азярычына».

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік землякам. Каля будынка аддзялення сувязі і праўлення калгаса на ўшанаванне памяці 173 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1973 г. пастаўлены помнік (скульптар М. Якавенка; бетон, мармуровая крошка; вышыня скульптуры 2,5 м, стэлы 6 м). Складаецца з 2 частак — скульптуры маці ў жалобе і стэлы з прозвішчамі загінулых. Укленчаная жаночая фігура размешчана каля стэлы і павернутая да яе. У руках, складзеных накрыж на грудзях, сціплая палявая кветка. Мяккія складкі хусткі паўтараюць рух фігуры. Адзіны аб'ём пластычнай абагульненай скульптуры падпарадкаваны плаўнаму рытму. Каля помніка пляцоўка, вакол якой разбіты газон[6].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Азяры́чын, м.
  2. Список землевладельцев Минской губернии. Мн., 1889
  3. Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны//db.narb.by (руск.) 
  4. Рашэнне менскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 (руск.) 
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.
  6. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,— 308 с.: іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]