Карачаева-Чаркесія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
Няма тлумачэння праўкі Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
|Глава3 = [[Аляксандр Іваноў]] |
|Глава3 = [[Аляксандр Іваноў]] |
||
|Назва главы3 = Старшыня<br/>Народнага Сходу (Парламенту) |
|Назва главы3 = Старшыня<br/>Народнага Сходу (Парламенту) |
||
|Мова = [[руская мова|руская]], [[балкарская мова| |
|Мова = [[руская мова|руская]], [[Карачаеўска-балкарская мова|карачаеўска-балкарская]], [[кабардзінская мова|кабардзіна-чаркеская]], [[абазінская мова|абазінская]] |
||
|МовыВаЎжытку = |
|МовыВаЎжытку = |
||
|Насельніцтва = {{падзенне}}471 847<ref name="karachaj">http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls</ref> |
|Насельніцтва = {{падзенне}}471 847<ref name="karachaj">http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls</ref> |
Версія ад 21:08, 19 кастрычніка 2019
Карачаева-Чаркеская Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Карачаево-Черкесская Республика карач.-балк. Къарачай-Черкес Республика абаз.: Къарча-Черкес Республика наг.: Карашай-Шеркеш Республикасы кабард.-чарк. Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Гімн | Гімн Карачаева-Чаркесіі | ||||
Статус | Рэспубліка | ||||
Уваходзіць у | Паўночна-Каўказскую федэральную акругу | ||||
Уключае |
10 раёнаў, 2 гарадскія акругі |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чаркеск | ||||
Інш. буйныя гарады | Чаркеск, Усць-Джэгута, Карачаеўск | ||||
Дата ўтварэння |
12 студзеня 1922 (як Карачаева-Чаркеская АВ) 26 красавіка 1926 (падзел на Карачаеўскую АВ, Чаркескую НА, Баталпашынскі і Зелянчуцкі раёны; ад 30 красавіка 1928 Чаркеская НА набывае статус аўт. вобласці) 12 кастрычніка 1943 (ліквідацыя Карачаеўскай АВ) 12 студзеня 1957 (аднаўленне Карачаева-Чаркескай АВ) 30 студзеня 1990 (як Карачаева-Чаркеская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 9 снежня 1992 (як Карачаева-Чаркеская Рэспубліка) |
||||
Кіраўнік Рэспублікі | Рашыд Цямрэзаў | ||||
Старшыня Урада | Мурат Карданаў | ||||
Старшыня Народнага Сходу (Парламенту) |
Аляксандр Іваноў | ||||
Афіцыйная мова | руская, карачаеўска-балкарская, кабардзіна-чаркеская, абазінская | ||||
Насельніцтва (2013) |
▼471 847[1] (75-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 33,05 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | карачаеўцы, рускія, чаркесы, абазіны, нагайцы | ||||
Плошча |
14 277 км² (77-е месца) |
||||
Часавы пояс | +2UTC +4 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KC | ||||
Код аўтам. нумароў | 09 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карача́ева-Чарке́сія — суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе.
Размешчаны ў перадгор'ях паўночнай часткі Вялікага Каўказа. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы са Стаўрапольскім краем, на ўсходзе — з Кабардына-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўказскага хрыбта — з Абхазіяй і Грузіяй. Уключае Карачай, Чаркесію, Абазінію і тэрыторыі, населеныя казакамі і нагайцамі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чаркеск.
Геаграфія і прырода
Буйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі размешчана ў горнай мясцовасці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор'і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Вадараздзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзбярэжжа Чорнага мора вядуць Марухскі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй размешчаная гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказа.
У рэспубліцы ёсць шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёр, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, з якіх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зелянчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзеючая ў рэспубліцы сістэма Вялікага Стаўрапольскага канала з'яўляецца крыніцай водазабеспячэння для Стаўрапольскага края.
Нетры багатыя прыроднымі выкапнямі: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лячэбныя мінеральныя воды, прысутнічаюць мноства тэрмальных крыніц. Карачаева-Чаркесія размешчана ў зоне горных стэпаў і шыракалістых лясоў. У лясах і высакагор'і захавалася багатая флора і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Тэбердзінскі запаведнік і частка Каўказскага запаведніка.
Насельніцтва
Карачаева-Чаркесія з'яўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш 80 нацыянальнасцей. Агульная колькасць насельніцтва складае 434,5 тыс. чал.(2005). Шчыльнасць насельніцтва — 30,8 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 44,1%.
Нацыянальны склад: карачаеўцы (38,5 %), рускія (33,6 %), чаркесы (11,3 %), абазіны (7,4 %), нагайцы (3,4 %).
Адміністрацыйны падзел
Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 населеных пункта, з іх — 4 буйных горада (Чаркеск, Карачаеўск, Усць-Джэгута і Цеберда). Раёны:
- Усць-Джэгуцінскі
- Зелянчуцкі
- Малакарачаеўскі
- Прыкубанскі
- Хабезскі
- Адыге-Хабльскі
- Карачаеўскі
- Урупскі
Спасылкі
Карачаева-Чаркесія на Вікісховішчы |