Анатоль Аляксандравіч Малафееў
Анатоль Аляксандравіч Малафееў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | (Сямён Шарэцкі як старшыня Вярхоўнага Савета РБ) | ||||||
Пераемнік | Вадзім Аляксандравіч Папоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 мая 1933 |
||||||
Смерць |
19 студзеня 2022[1] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Анато́ль Алякса́ндравіч Малафе́еў (14 мая 1933, Гомель — 19 студзеня 2022) — беларускі палітык, дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1990—1991), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі.
Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі (Мінск), потым — завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў слесарам на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтных заводах. З 1962 года займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў 1970 годзе стаў інструктарам аддзела хіміі і лёгкай прамысловасці ЦК КПБ[2]. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара Мазырскага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка узначаліў Гомельскі, а потым і Мінскі абкамы кампартыі. Пад час яго кіравання Мінскім абкамам, адбылася першае шэсце «Дзяды». На наступны дзень пасля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюза пісьменнікаў, а 4 лістапада закрыты сход пісьменнікаў, якія былі членамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.
Абстаноўка складаная. Ёсць экстрэмісты. Ёсць эмоцыі. На шчыт падымаецца Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг. А навошта гэта? Няўжо гэта галоўнае ў перабудове? У гарвыканкама былі падставы забараніць мітынг на «Дзяды». Выступленне на закрытым сходзе Саюзу Пісьменнікаў БССР, 4 лістапада 1988 г. |
У 1990 годзе А. Малафеева выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1991 года — Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1990 годзе ён узначаліў Камуністычную партыю рэспублікі і стаў апошнім кіраўніком КПБ. Ён стаў адным з нешматлікіх партыйных кіраўнікоў, якія падтрымалі жнівеньскі путч 1991 года.
Пасля забароны дзейнасці КПСС на тэрыторыі Беларусі Анатоль Малафееў пачаў працаваць у Галоўным упраўленні па дзяржаўных матэрыяльных рэсурсах. З сакавіка 1996 года стаў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі ВС Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах[3]. З лістапада 1996 года быў прызначаны Старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (да 2000 года). У 2004—2008 гадах узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Памёр 19 студзеня 2022 года[4]. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Зноскі
- ↑ https://ex-press.by/rubrics/obshhestvo/2022/01/19/umer-poslednij-rukovoditel-bssr-anatolij-malofeev Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ http://slounik.org/80186.html Кто есть кто в Беларуси на slounik.org
- ↑ http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/palityka/systema/systema_04_palityki.htm Спіс Беларускіх палітыкаў на kamunikat.org
- ↑ Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ганаровыя грамадзяне Гомеля
- Асобы
- Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Першыя сакратары Мазырскага гаркама КПБ
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Мазыра