Аперацыя «Індывідуальны кравец»
Аперацыя «Індывідуальны кравец» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме | |||
![]() Стральба карабля USS Hanson па пазіцыях Паўночнага В’етнама, 1972 год. | |||
Дата | 10 мая 1972 | ||
Месца | Хайфон | ||
Вынік | перамога ЗША | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аперацыя «Індывідуальны кравец» (англ.: Custom Tailor) — аперацыя Ваенна-марскіх сіл ЗША супраць Паўночнага В’етнама. У аперацыі прымаў удзел самы вялікі флот крэйсераў і эсмінцаў ваенна-марскіх сіл ЗША ў гісторыі В’етнамскай вайны.
Аперацыя[правіць | правіць зыходнік]
У маі 1972 года ў заходняй частцы Ціхага акіяна была сабрана самая буйная група караблёў ЗША з часоў Другой сусветнай вайны[1]. У ноч з 9 на 10 мая на паўвостраве Да Сон пачалася падрыхтоўка да аперацыі «Custom Tailor»[2]. Падчас аперацыі, нягледзячы на моцнае супраціўленне праціўніка, былі знішчанв ваенныя аб’екты ў радыусе чатырох міль ад Хайфона. У ходзе аперацыі прымала ўдзел 3 крэйсеры (USS Newport News, USS Providence, USS Oklahoma City) і 2 эсмінцы (USS Hanson, USS Buchanan)[1].
У 1 гадзіну 30 хвілін 10 мая 1972 года пачалася аперацыя з прасоўвання USS Hanson, які неўзабаве ўвайшоў у гавань Хайфона, з мэтай падаўлення берагавой батарэі Паўночнага В’етнама. У гэты ж час астатнія караблі пачалі мінаваць уваход у гавань, каб пазбавіць сілы Паўночнага В’етнама магчымасці выкарыстоўваць порт Хайфона. Аперацыя скончылася поўным поспехам ваенна-марскіх сіл ЗША. Эсмінец USS Hanson за гэтую аперацыю атрымаў падзяку.
Зноскі
- ↑ а б USS Hanson 832 . www.usshanson832.org. Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ Robinson, John G.Pounding of Do Son Peninsula // Naval History Magazine. U.S. Naval Institute: 50, August 2007