Тэцкае наступленне (1969)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Другое Тэцкае наступленне
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
11th ACR Tet 1969, February 1969.jpgБронетранспарцёр М113 11-й бранятанкавай дывізія ЗША падчас перастрэлкі з камуністамі, блокпост Лонг Бінь, 23 лютага 1969.
Дата 22 лютага4 лістапада 1968
Месца Паўднёвы В’етнам
Вынік перамога ЗША і Паўднёвага В’етнама
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам
Сцяг В'етконга В’етконг
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам

Другое Тэцкае наступленне — серыя ваенных аперацый, праведзеных паўночнав’етнамска арміяй (В’етнамская народная армія, ВНА) падчас вайны ў В’етнаме.

Перадумова[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках 1968 года сітуацыя складвалася не на карысць камуністаў. Ваенныя аперацыі 1968 года скончыліся паразай НФВПВ. Маральны дух частак ВНА і асабліва НФВПВ значна ўпаў. На тэрыторыі Паўднёвага В’етнама вялікія поспехі прыносіла амерыканская праграма прымірэння.

Аднак адначасова з гэтым у амерыканскім грамадстве баявыя дзеянні мінулага года выклікалі ўзмацнення антываенных настрояў. 31 кастрычніка былі прыпынены бамбардзіроўкі Паўночнага В’етнама. Пачаліся перамовы, якія прадастаўлялі магчымасць для дасягненняў палітычных пераваг. У гэтым святле новае наступленне абавязкова прывяло бы да ахвяр сярод асабістага складу амерыканскіх войскаў, што ў сваю чаргу выклікала б ўсплёск антымілітарысцкіх настрояў і акцый пратэсту ў ЗША. На перамовах гэта было б важкімі аргументамі для Паўночнага В’етнама.

Ваенныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне праводзілася пераважна сіламі рэгулярнай арміі Паўночнага В’етнама, так як партызанскія атрады НФВПВ панеслі цяжкія страты ў бітвах 1968 года і не маглі паўнавартасна ўдзельнічаць у аперацыі. Асноўнай задачай было нанясенне амерыканскім часткам максімальных страт, што выклікала б палітычны рэзананс у ЗША і ўзмацненне антываеннага руху. Паўднёвав’етнамскія базы і войскі былі названы нізка прыярытэтнымі мэтамі нападаў.

Наступленне пачалося 22 лютага 1969 года, на гэты раз адразу пасля В’етнамскага Новага года і працягвалася каля трох тыдняў. У розных частках Паўднёвага В’етнама былі праведзены наземныя атакі супраць 125 амерыканскіх ваенных баз і аб’ектаў, але асноўны ўпор рабіўся на мінамётныя і артылерыйскія ўдары яшчэ па 400 аб’ектах.

Другая хваля наступлення пачалася 12 мая, трэцяя — 12 жніўня, чацвёртая — 4 лістапада.

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Другое Тэцкае наступленне былр найбольш буйной аперацыяй камуністычных сіл за год, які прайшоў пасля «першага Тэта». Паводле ацэнкі ЦУЮЎ і кіраўніцтва Паўночнага В’етнама наступленне не прынясло ніякіх стратэгічных поспехаў. Намечаныя мэты прызнаныя нявыкананымі. За час наступлення загінула больш за 1000 амерыканскіх вайскоўцаў. Насуперак чаканням баявы дух партызан яшчэ больш упаў, дэзерцірства асабістага складу павялічылася. Кіраўніцтва Паўночнага В’етнама надоўга вярнулася да тактыкі партызанскай вайны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэвидсон Ф. Б. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946-1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]