Аперацыя «Парывісты вецер»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
В’етнамскія бежанцы на палубе карабля ВМС ЗША, аперацыя «Парывісты вецер».
Паўднёнав’етнамскі UH-1 спіхваюць за борт карабля, каб вызваліць месца на палубе.

Аперацыя «Пурывісты вецер» (англ.: Frequent Wind) — аперацыя па эвакуацыі амерыканскіх грамадзян з Сайгона ў 1975 годзе падчас вайны ў В’етнаме.

Аперацыя[правіць | правіць зыходнік]

Да канца красавіка 1975 года ЗША два гады як не прымалі непасрэднага ўдзелу ў В’етнамскай вайне. Вясновае наступленне паўночнав’етнамскіх сіл аказалася паспяховым, і было ясна, што Паўднёваму В’етнаму застаецца існаваць лічаныя дні. У сувязі з набліжэннем паўночнав’етнамскіх дывізій да Сайгон ў сярэдзіне дня 29 красавіка пачалася загадзя спланаваная аперацыя па эвакуацыі амерыканскіх грамадзян (у асноўным дыпламатычнага персаналу). Аперацыя ажыццяўлялася сіламі Корпуса марской пяхоты, які задзейнічаў верталёты CH-46 і CH-53 для перавозкі эвакуяваных на караблі 7-га флоту ЗША ля берагоў Паўднёвага В’нтнама. Акрамя амерыканскіх грамадзян, эвакуіраваліся і в’етнамскія бежанцы, якія жадалі пакінуць краіну ў страху перад прыходам камуністаў да ўлады. Неўзабаве, аднак, стала ясна, што эвакуіраваць усіх бежанцаў у Сайгоне не ўяўляецца магчымым — на караблях проста не было месца для такой колькасці людзей.

Аперацыя завяршылася раніцай 30 красавіка, за некалькі гадзін да таго, як Сайгон перайшоў пад кантроль паўночнав’етнамскай арміі. Гэтая дата лічыцца днём заканчэння вайны ў В’етнаме. «Паветраны мост» не сустрэў ніякага процідзеяння з боку паўночнав’етнамцаў. Па небаявых прычынах быў страчаны адзін верталёт (два члены экіпажа загінулі). У агульнай складанасці на караблі 7-га флоту было эвакуявана 1737 грамадзян ЗША і 5595 грамадзян іншых краін (у асноўным в’етнамцаў). Усяго на працягу красавіка амерыканцы рознымі спосабамі вывезлі каля 50 тыс. чалавек, а ў цэлым у канцы вайны і адразу пасля яе ЗША прынялі 138 тыс. в’етнамскіх бежанцаў[1].

Сімвалічнасць[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на поспех аперацыі «Парывісты вецер», у ЗША яна была ўспрынятая і дагэтуль успамінаецца з горыччу, як сумны вынік непапулярнай вайны. Сімвалам паразы ЗША ў В’етнаме лічацца тэлевізійныя кадры, на якіх верталёты, што прызямляюцца на караблі, з бежанцамі пасля разгрузкі сутыкаюцца ў ваду, каб вызваліць месца для іншых верталётаў. Сусветную вядомасць атрымала фотаздымак карэспандэнта Хуберта Ван Эса, на якой, як меркавалася, адлюстраваная сцэна ўздыму амерыканскага персаналу на борт верталёта на даху амбасады ЗША ў Сайгоне. Толькі напярэдадні 25-й гадавіны аперацыі «Парывісты вецер» стала вядома, што верталёт у рэчаіснасці стаяў на даху не пасольства, а рэзідэнцыі агенцтва міжнароднага развіцця, а падымаліся на яго не амерыканцы, а в’етнамцы[2].

У савецкіх і некаторых сучасных расійскіх публікацыях драматычныя тэлевізійныя кадры эвакуацыі Сайгона часам служаць дакументальнай асновай для сцвярджэнняў аб уцёках амерыканцаў з В’етнама[3][4]. Аднак вывад арміі ЗША з Паўднёвага В’етнама пачаўся ў 1969 годзе і планава завяршыўся ў 1973 годзе ў адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем аб спыненні агню і аднаўленні міру ў В’етнаме. Да 1975 года ў краіне заставаўся толькі дыпламатычны і разведвальны персанал, а таксама невялікі лік марскіх пяхотнікаў, якія былі задзейнічаныя ў ахове пасольства. Аперацыя «Парывісты вецер» была адной з стандартных аперацый, якія прымаюцца многімі краінамі свету для хуткай эвакуацыі сваіх грамадзян з «гарачых кропак». Адзіным элементам хаосу ў ёй была цісканіна, зладжаная в’етнамскімі бежанцамі ў адчайнай спробе трапіць на борт верталётаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rhodes, J. E. The evacuation of Saigon: "Operation Frequent Wind". — Marine Corps Command and Staff College, 1979.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]