Tiger Force

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tiger Force
Эмблема атрада.
Гады існавання лістапад 1965 — лістапад 1967[1]
Краіна  ЗША
Уваходзіць у 18-ы паветрана-дэсантны корпус
Тып фарміраванне спецыяльнага прызначэння
Функцыя барацьба з партызанамі
Колькасць 45 чалавек
Дыслакацыя
Войны Вайна ў В’етнаме
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Дэвід Хэкварт

Тайгер Форс (англ.: Tiger Force; Атрад «Тыгр») — спецыяльнае падраздзяленне СВ ЗША па барацьбе з партызанамі, якое існавала ў перыяд В’етнамскай вайны. Атрымала вядомасць з-за сваёй датычнасці да шэрагу ваенных злачынстваў у 1967 годзе[2].

Атрад «Тыгр» быў сфармаваны з байцоў 1-й брыгады 1-га батальёна 327-га пяхотнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі палкоўнікам Д. Хэквартам у канцы 1965 года ў рамках канцэпцыі «Recondo» (reconnaissance commando). Колькасць атраду складала 45 чалавек (узмоцнены разведузвод). «Тайгер Форс» асабліва вызначыўся ў чэрвені 1966 года падчас бітвы пры Тумаронг (аперацыя «Hawthorne»); яго дзеянні былі адзначаны прэзідэнтам Л. Джонсанам, сам батальён за гэтую бітву атрымаў падзяку ад прэзідэнта.

У 2002 годзе журналіст газеты «Таледа Блэйд» Майкл Салах атрымаў у свае рукі некаторыя неапублікаваныя дакументы арміі ЗША, у якіх, у прыватнасці, згадвалася пра расследаванне нейкіх ваенных злачынстваў. Салах разам з іншым журналістам Мітчам Вейсам здолелі атрымаць матэрыялы гэтага расследавання; як высветлілася, у 19711975 гадах амерыканская армія расследавала злачынствы, учыненыя атрадам «Тайгер Форс» у Паўднёвым В’етнаме, дзе з мая па лістапад 1967 года вайскоўцы гэтага падраздзялення, дзейнічаючы ў правінцыях Куангнгай і Куангнам, практыкавалі катаванні і забойствы ваеннапалонных, наўмысныя забойствы мірных жыхароў, адразанне вушэй і зняцце скальпаў з мёртвых. Расследаванне было завершана без вылучэння абвінавачванняў каму-небудзь з былых членаў атрада.

Салах і Вейс правялі шэраг інтэрв’ю з салдатамі, якія служылі ў «Тайгер Форс», а таксама з жыхарамі тых раёнаў, дзе дзейнічаў атрад. У кастрычніку 2003 года яны апублікавалі ў «Таледа Блэйд» серыю рэпартажаў аб злачынствах атрада. Гэта прынесла ім шэраг журналісцкіх прэмій, уключаючы Пулітцэраўскую прэмію ў 2004 годзе. Пасля публікацый армія ЗША пачала перагляд расследавання 1970-х гадоў, аднак аб ходзе і выніках гэтага перагляду з 2004 года няма ніякіх паведамленняў.

Міністэрства замежных спраў В’етнама адразу пасля публікацыі першага артыкула Салаха і Вейса заявіла, што не мае намеру рэагаваць на яе[3].

У 2006 годзе Салах і Вейс выпусцілі кнігу пра сваё расследаванне «Tiger Force: A True Story of Men and War».

Зноскі

  1. Sallah, Michael; Weiss, Mitch (2006). Tiger Force: A True Story of Men and War. Little, Brown and Company. ISBN 0316159972.
  2. Ward, Geoffrey C.; Burns, Ken (2017). The Vietnam War: An Intimate History. Knopf Doubleday Publishing Group. pp. 235–8. ISBN 9781524733100.
  3. Вьетнам простил американцам отрезанные уши (Коммерсантъ)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]