Масавае забойства ў Дакшон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Труп аднаго з жыхароў Дакшон.

Масавае забойства ў Дакшон — масавае забойства мірнага насельніцтва камуністычнымі партызанамі ў ходзе В’етнамскай вайны, што адбылося ў 1967 годзе.

Вёска Дакшон была размешчана ў Паўднёвым В’етнаме, у 120 км на паўночны ўсход ад Сайгона. У канцы 1967 года тут пражывалі бежанцы — мантан’яры, якія прыбылі сюды з тэрыторый, што кантраляваліся Нацыянальным фронтам вызвалення Паўднёвага В’етнама (В’етконг). Яны адмовіліся ад патрабавання НФВПВ вярнуцца на старое месца жыхарства і даць рэкрутаў для ўдзелу ў вайне супраць паўднёвав’етнамскага ўрада і яго саюзнікаў на чале з ЗША[1]. У ноч на 5 снежня вёска была атакавана некалькімі сотнямі партызан НФВПВ. З дапамогай агнямётаў яны задушылі супраціў вясковага атрада самаабароны[2][3]. Паблізу знаходзіліся паўднёвав’етнамскія падраздзяленні, але тыя не змаглі аказаць дапамогу вёсцы[4]. Усяго ў ходзе бою і наступных расстрэлаў былі забіты 252 мірных жыхароў Дакшон; каля 100 чалавек партызаны гвалтоўна павялі з сабой. Зніклымі без вестак лічыліся 500 чалавек, частка з якіх бегла ў джунглі, а частка загінула.

Трагедыя ў Дакшон была адным са шматлікіх выпадкаў наўмыснага забойства мірнага насельніцтва ваюючымі бакамі ў ходзе В’етнамскай вайны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]