Аперацыя «Этлбара»
| Аперацыя «Этлбара» | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме | |||
| | |||
| Дата | 14 верасня — 24 лістапада 1966 | ||
| Месца | Паўднёвы В’етнам | ||
| Вынік | Перамога арміі ЗША | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|
|||
«Этлбара» (англ.: Attleboro) — ваенная аперацыя, праведзеная сіламі ЗША восенню 1966 года ў ходзе В’етнамскай вайны.
«Этлбара»[4] была адной з трох значных аперацый[5], праведзеных Арміяй ЗША ў тактычнай зоне III корпуса Паўднёвага В’етнама ў сухім сезоне 1966—1967 гадоў.
Аперацыя праводзілася з верасня 1966 года ў «ваеннай зоне C» на мяжы з Камбоджай. Амерыканскія падраздзяленні выявілі ў гэтым раёне сляды знаходжання 9-й дывізіі НФВПВ, якая вярнулася з Камбоджы пасля папаўнення страт, панесеныя летам у ходзе аперацыі «Эль-Паса II». У пачатку лістапада сілы ЗША ўступілі ў кантакт з буйнымі сіламі праціўніка (бітва пры Дау-Ціенг), пасля чаго кантроль над аперацыяй быў перададзены спачатку 1-й пяхотнай дывізіі, а затым II палявому корпусу ЗША.
Аперацыя «Этлбара» завяршылася ў канцы лістапада 1966 года. Вопыт «Этлбара» быў выкарыстаны пры падрыхтоўцы наступнай аперацыі ў гэтым раёне — «Джанкшэн-Сіці».
Зноскі
- ↑ Operation Attleboro: The 196th's Light Infantry Brigade Baptism By Fire in the Vietnam War
- ↑ Operation Attleboro
- ↑ Dust Off: Army Aeromedical Evacuation in Vietnam. DIANE Publishing. Peter Dorland,Peter Dorland James Nanney, James Nanney. P 54
- ↑ Назва аперацыі паходзіць ад горада Этлбара, штат Масачусэтс, дзе была сфарміравана 196-я лёгкая пяхотная брыгада.
- ↑ Двума іншымі былі «Сідар-Фолс» і «Джанкшэн-сіці».