Перайсці да зместу

Беларуская асацыяцыя журналістаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Тып прафесійнае грамадскае аб'яднанне
Год заснавання 16 верасня 1995
Размяшчэнне Сцяг Беларусі 220004, Мінск, вул. Кальварыйская, 16 офіс 265 (4 паверх)
Ключавыя фігуры Андрэй Бастунец
Сфера дзейнасці забеспячэнне свабоды слова
Колькасць членаў 1100 журналістаў (2013)
Вэб-сайт www.baj.by

Белару́ская асацыя́цыя журналі́стаў — грамадскае аб’яднанне журналістаў Беларусі. Аб’ядноўвае людзей, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. Дзейнічае з восені 1995 года. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі. 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў БАЖ, а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем.

Станам на 19 мая 2009 года налічвала 1157 членаў[1]. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску мае 6 рэгіянальных філіялаў. З 1997 года — асацыяваны член Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Арганізацыі-партнёры: «Рэпарцёры без межаў», «Артыкул 19  (макед.)», «Камітэт абароны журналістаў», Еўрапейскі цэнтр журналістыкі, Літоўскі саюз журналістаў, Швецкі інстытут, Дацкі саюз журналістаў, Нарвежскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя.

Падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў на Беларусі БАЖ разам з «Рэпарцёрамі без межаў» збірала звесткі, якія паказалі, што Беларусь была самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў у 2020 годзе[2]. Асацыяцыя таксама аказвала юрыдычную падтрымку журналістам, якіх пераследуюць, хаця сама неаднаразова станавілася суб’ектам рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі[3]. 16 лютага 2021 года міліцыя затрымала старшыню асацыяцыі Андрэя Бастунца, яшчэ некалькіх чальцоў і журналістаў-фрылансераў падчас ператрусаў іх дамоў і офіса БАЖ. Міліцыя таксама канфіскавала смартфоны, кампутары, грошы і файлы з асабістай інфармацыяй пра сябраў БАЖ. Камітэт абароны журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў  (укр.) асудзілі арышты[4][5]. Праз тры дні ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 43 беларускіх чыноўнікаў за падрыў дэмакратыі ў краіне, у тым ліку і за рэйд на БАЖ[6].

21 ліпеня 2021 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь позву па ліквідацыі арганізацыі «ў сувязі з непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства». 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»[7]. Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды ліквідацыі БАЖ, назваўшы рашэнне беларускіх уладаў «пародыяй на справядлівасць»[8].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Бубен С. С., Процька Т. С. Правы чалавека : дапаможнік для настаўнікаў [беларуская і руская]. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с. — 9 000 экз. — ISBN 985-458-020-2.

Зноскі

  1. Каравянкова, Таццяна. «Аддаваць» медыясферу ўлады не маюць намеру(недаступная спасылка). БелаПАН (25 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 18 красавіка 2017.
  2. Belarus was Europe's most dangerous country for journalists in 2020, data shows Access to the comments (англ.). Euronews (29 снежня 2020).
  3. Journalism in Belarus: 'Like walking through a minefield' (англ.). Deutsche Welle (26 лістапада 2020).
  4. Belarusian authorities raid Belarusian Association of Journalists headquarters, journalists’ homes (англ.). Камітэт абароны журналістаў (16 лютага 2021).
  5. Belarus: Belarusian Association of Journalists under attack (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная федэрацыя журналістаў  (укр.) (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
  6. U.S. Imposes Visa Restrictions On 43 Belarusians For 'Undermining Democracy' (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (19 лютага 2021).
  7. Суд ликвидировал Белорусскую ассоциацию журналистов (руск.). Інтэрфакс (27 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  8. Европейская и Международная федерации журналистов раскритиковали ликвидацию БАЖ (руск.). Политринг (29 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  9. На старшыню БАЖ абраны Андрэй Бастунец, Радыё Свабода, 25.04.2015
  10. Weissrussischer Journalistenverband ausgezeichnet. (ням.). Neue Zürcher Zeitung (13 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
  11. Freedom Awards. Атлантычны савет  (укр.).
  12. United Kingdom and Canada announce recipient of first Media Freedom Award (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 16 лістапада 2020.
  13. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.