Беларусы Кыргызстана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларусы Кыргызстана — дыяспара беларусаў Кыргызстана.

Першыя беларусы ў Кыргызстане з'явіліся ў канцы XIX ст., гэта былі пераважна выхадцы з Магілёўшчыны і Міншчыны. Значная колькасць беларускіх мігрантаў перасялілася ў Кыргызстан у 1960-я гады. Перапісам насельніцтва 1989 года ў Кыргызстане зафіксавана 10 тыс. беларусаў. Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Кыргызскай Рэспублікі, на 1 студзеня 2008 года ў Кыргызстане налічвалася 2020 этнічных беларусаў, з іх 993 пражывала ў Бішкеку. Амаль усе яны з'яўляюцца членамі Грамадскага аб'яднання беларусаў у Кыргызскай Рэспубліцы «Свiтанак» і Беларускага культурнага цэнтра «Крыніца».

У 1993 годзе на афіцыйным сходзе беларусаў Кыргызстана было створана грамадскае аб'яднанне «Свiтанак». Пазней гэта аб'яднанне пераўтварылася ў дзве суполкі — Грамадскае аб'яднанне беларусаў у Кыргызскай Рэспубліцы «Свiтанак» (старшыня — Аляксандр Сяргеевіч Шут) і Беларускі культурны цэнтр у Кыргызскай Рэспубліцы «Крыніца» (старшыня — Ніна Апанасаўна Міронава).