Беларуская народная дэманалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская народная дэманалогія - комплекс уяўленняў беларусаў аб дэманах, духах, нячыстай сіле і людзях, якія надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі.

На падставе дадзеных ніжэйшай міфалогіі можна зрабіць высновы адносна псіхалогіі, менталітэта, узроўня адукаванасці, рэлігійнасці народа ў пэўны перыяд і ў пэўным рэгіёне, а на падставе параўнання дадзеных розных часоў і рэгіёнаў – іх эвалюцыі і падабенства. Дэманалагічныя ўяўленні з’яўляюцца вельмі ўстойлівымі напрацягу стагоддзяў, таму яны могуць казаць аб светапоглядзе людзей тых часоў, калі такія звесткі не запісваліся ў пісьмовых крыніцах.

Славянскі фальклор, як вядома, не захапіў рэальна зафіксаваных (у вуснай ці пісьмовай традыцыі) дахрысціянскіх апавядальных міфаў аб вярхоўных боствах і героях-першапродках, якія бралі ўдзел у стварэнні свету. Таму адзінай (па-сапраўднаму масавай і надзейнай) крыніцай для рэканструкцыі персанажаў міфалагічнай сістэмы, дзе былі б адлюстраваныя сляды старажытнага светапогляду славянаў, застаецца так званая «ніжэйшая» міфалогія[1].

Дэманалагічнымі ўяўленнямі прасякнуты літаральна ўсе бакі традыцыйнай культуры і быту. Яны з’яўляюцца важнай базай вывучэння этычных і эстэтычных каштоўнасцей народа, рэканструкцыі традыцыйнай карціны свету. Паводле адной з легенд, дэманы, духі, нячысцікі паходзяць ад анёлаў, якіх Бог скінуў на зямлю за спробу ўчыніць бунт супраць яго ўлады. Нячысцікі траплялі ў лясы, вадаёмы, людскія сядзібы і станавіліся, адпаведна, лесунамі, вадзянікамі, дамавікамі.

У беларускіх дэманалагічных уяўленнях прасочваецца прамая сувязь паміж ступенню аддаленасці месца пражывання нячысціка ад чалавечага жытла і ступенню яго агіднасці і варожасці да чалавека. Калі нячысцікі-насельнікі «сваёй» прасторы могуць спрыяць дзейнасці чалавека (пры ўмове, што іх мэты супадаюць), то насельнікі «чужога» — лесу, вадаёмаў і г. д. — ставяцца да чалавека пераважна як да парушальніка іх уласнай прасторы, якога неабходна пакараць.

Праблемы этналагічнага вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Верыфікацыя крыніц[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская міфалогія як навука сёння знаходзіцца ў складаным становішчы. З аднаго боку, навукоўцамі ўжо даказана, што шэраг міфалагічных персанажаў з’явіліся пераважна як вынік кабінетных рэканструкцый даследчыкаў другой паловы ХІХ ст., у першую чаргу П. Шпілеўскага[2]. Да такіх персанажаў могуць быць аднесены Вазіла, Ваструха, Любмел, Бордзя, Кумяльган, Яркун, Гарцукі і інш. З іншага боку, працягваюць выходзіць вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі і нават энцыклапедычныя выданні, дзе гэтыя дасягненні навукі засталіся «незаўважанымі», і навукоўцы працягваюць з імпэтам разважаць аб тым, чаго не было.

Ідэнтыфікацыя персанажа[правіць | правіць зыходнік]

У 1930-я гг. польскі этнограф К. Машыньскі ўпершыню сфармуляваў адну з галоўных метадалагічных праблем у вывучэнні народнай дэманалогіі: гэта значная ступень вар’ірвання павер’яў аб адным і тым жа персанажы ў розных лакальных зонах, што стварае складанасці для распазнання асобнага тыпу дэмана[3]. Кожны канкрэтны вобраз характаразуецца пэўнай мясцовасці асаблівым складам прыкмет і матываў, з якіх адны – кіроўныя, а іншыя – перыферыйныя: на адной тэрыторыі вядома ўсяго некалькі характэрных рыс, якія ўласцівыя канкрэтнаму вобразу, а на іншай фіксуецца цэлы спектр матываў і прыкмет. Часта кола міфалагічных характарыстык застаецца быццам ранейшым, але імя дэмана змянілася, – а гэта ўжо ставіць задачу вызначыць, ці той самы гэта персанажны тып альбо ўжо іншы вобраз.

Машыньскі сцвярджаў, што, сумуючы ўсё пачутае аб канкрэтным дэмане ад народа ў розных рэгіёнах, этнограф узнаўляе яго поўны вобраз, які на самой справе можа моцна адрознівацца ад рэальна зафіксаваных у адной вёсцы ўяўленняў аб ім. У выніку нярэдка даследчык страчвае яснасць, ці мае ён справу з варыянтам таго ж самага персанажнага тыпу альбо з іншай катэгорыяй дэманічных істот[4].

Наяўнасць пазнавальнага імя не заўсёды з’яўляецца надзейнай падставай для ідэнтыфікацыі канкрэтнага вобраза. Такі чынам, імя можа быць прызнана вельмі істотнай, але не абсалютнай (і не адзінай) прыкметай у працэдуры ідэныфікацыі дэманалагічнага вобраза[5].

Даўно заўважана, што кожны вобраз «ніжэйшай» міфалогіі складаецца з блока пэўных матываў (уласцівасцяў), але кожны матыў паасобку ніколі не з’яўляецца прыналежнасцю аднаго адзінага персанажа, а ўключаецца ў набор прызнакаў то аднаго, то іншага вобраза. Машыньскі адзначае, што дэманалагічныя матывы мігруюць, існуючы як бы незалежна ад назваў канкрэтных персанажаў [6]. Гэта ставіць цэлы шэраг пытанняў аб характары суадносін слова і паняцця ў дэманалагічнай сістэме [7].

Такім чынам, адзіным надзейным спосабам ідэнтыфікацыі можна прызнаць вызначэнне дэманагалічнага персанажа як сукупнасці прыкмет (функцый, матываў), якія складаюць ядро ідэнтыфікуючага мінімума характарыстык і на аснове якога можна адрозніць адзін персанажны тып ад іншага.

Тыпалагічная лакалізацыя і класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ад вырашэння праблемы ідэнтыфікацыі залежыць і распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі дэманалагічных персанажаў, якая на сённяшні дзень застаецца найменш распрацаванай. Ніводная з прапанаваных да цяперашняга часу класіфікацый не можа быць пакуль прызнана цалкам задавальняючай[8].

Зыходзячы з гэтага, персанажа можна класіфікаваць па рознаму:

  • паводле месца пражывання;
  • паводле асноўнай функцыі[9];
  • паводле ступені міфалагічнасці вобраза (К. Машыньскі);
  • паводле ступені іррэальнасці дэманалагічнага персанажа (В. А. Чарапанава);
  • паводле дэманалагічнай персаніфікацыі – як сацыяльную з’яву (Л. Пелка).

Але гэта сістэматызацыя нячыстай сілы працуе недастаткова эфектыўна, бо з-за амбівалентнасці персанажаў інфармацыя аб іх можа аказацца ў розных рубрыках і раздзелах кнігі, што стварае значныя складанасці пры апісанні, аналізе і пошуке дадзеных[10].

Няўдачы з класіфікацыяй звязаны з агульнымі праблемамі вывучэння народнай дэманалогіі – пакладзеная ў аснову класіфікацыйнай сістэмы адна прыкмета (нават самая галоўная) не можа служыць дастатковым крытэрам для вылучэння ўстойлівага і непаўторнага персанажнага тыпу. Неабходна ўлічваць усе найбольш характэрныя прыкметы, інакш адзін і той жа персанаж непазбежна будзе трапляць у розныя рубрыкі[11].

Ніжэйшая міфалогія ўключае ў якасці самастойных парадыгм не толькі традыцыйна вылучаемых дэманаў, але і персанажаў з менш выяўленым міфалагічным статусам, т.б. духаў, якія не надзеленыя канкрэтным імём і якія не маюць ярка выяўленых індывідуальных характарыстык. Улік такіх «перыферыйных» персанажаў у агульным складзе дэманалогіі апынаецца вельмі істотным для сістэмы вераванняў у цэлым.

Акрамя таго, неабходна ўлічваць і асобныя дэманалагічныя прыкметы персанажаў іншых узрозняў[12].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Для любога персанажа звесткі аб яго паходжанні апынаюцца вельмі важнымі[13]. Частка добра вядомых матываў паходжання персанажаў звычайна ўлічваецца ў даследваннях па народнай дэманалогіі, але паводле меркавання спецыялістаў (Э. В. Памеранцава, М. І. Талстой, М. Уласава, В. С. Кузняцова), яны ўзыходзяць да адносна позніх апакрыфічных паданняў[14]. Сярод іх вядомыя ў фальклоры паданні аб паходжанні дэманічнай раці ад зрынутых Богам з нябёс анёлаў[15][16]; альбо паходзяць з «патаемны дзяцей» Адама, якіх ён схаваў ад вачэй Усявышняга; альбо сам чорт стварыў для сябе нячыстых духаў-дапаможнікаў, распрыскваючы кроплі вады альбо высякаючы з камянёў іскры[17].

Галоўнай прыкметай дэманаў, згодна з народнымі ўяўленнямі, з’яўляецца іх хтанічнае (а не нябеснае) паходжанне і выразна заўважная сувязь са светам памерлых[18].

Сучасныя даследчыкі згодныя з міфалагічным канцэптам Дз. К. Зеляніна, які тлумачыць дэманалагізацыю душ людзей, памерлых «не сваёй» смерцю. Ён знаходзіць пацвярджэнне ў масавым матэрыяле і растлумачвае паходжанне некаторых персанажаў[19].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Духі хаты і сядзібы[правіць | правіць зыходнік]

Духі прыроднай прасторы[правіць | правіць зыходнік]

Людзі-нячысцікі[правіць | правіць зыходнік]

Духі хваробы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Виноградова Л. Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян. М., "Индрик". 2000.
  2. Левкиевская Е.Е. Механизмы создания мифологических фантомов в „Белорусских народных преданиях“ П. Древлянского / Е. Е. Левкиевская. Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора. М., 2002.
  3. Виноградова 2000. С. 9
  4. Виноградова 2000. С. 10
  5. Виноградова 2000. С. 19
  6. Виноградова 2000. С. 20
  7. Виноградова 2000. С. 20-21
  8. Виноградова 2000. С. 21
  9. Виноградова 2000. С. 22
  10. Виноградова 2000. С. 23
  11. Виноградова 2000. С. 23-24
  12. Виноградова 2000. С. 27
  13. Виноградова 2000. С. 69
  14. Виноградова 2000. С. 70
  15. Виноградова 2000. С. 69
  16. Богданович 1895. С. 129-130
  17. Виноградова 2000. С. 69
  18. Виноградова 2000. С. 70
  19. Виноградова 2000. С. 71

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Т. А. Навагродскі [і інш.] Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам. — Мінск, БДУ, 2009. — 335 с. іл. ISBN 978-985-518-121-8
  • Виноградова, Л. Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян / Л. Н. Виноградова. М., 2000.
  • Левкиевская, Е. Е. Механизмы создания мифологических фантомов в «Белорусских народных преданиях» П. Древлянского / Е. Е. Левкиевская. Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора. М., 2002.
  • Богданович А. Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія / уклад. У. А. Васілевіч. Мінск, 2001.
  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя. Мінск, 2005. Т. 1; 2006. Т. 2.
  • Беларуская міфалогія : энцыкл. слоўн. Мінск, 2004.
  • Бобровский П. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния. Часть 1. СПб., 1863.
  • Богданович А. Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895.
  • Виноградова, Л. Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян / Л. Н. Виноградова. М., 2000.
  • Вуглік, І.Р. Міфалогія беларусаў : навучальна-метадычны дапаможнік / І.Р. Вуглік. — Мінск : Сучасныя веды, 2005. — 151 с.
  • Добровольский В. Н. Народные сказания о самоубийцах // Живая старина. Кн. II. СПб., 1894.
  • Левкиевская, Е. Е. Механизмы создания мифологических фантомов в «Белорусских народных преданиях» П. Древлянского / Е. Е. Левкиевская. Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора. М., 2002.
  • Ляцкий, Е. А. Представления белоруса о нечистой силе / Е. А. Ляцкий // Этнографическое обозрение. 1890. № 4.
  • Народная духоўная культура Брагіншчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік / склад.: В. С. Новак, У. І. Коваль / навук. рэцэнзенты: А. У. Марозаў, А. С. Ліс. - Гомель: Белдрук, 2007. - 240 с.: іл.
  • Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна / Укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная праца В. С. Новак. Гомель: ААТ «Полеспечать». 2007. - 456 с.: іл.
  • Никифоровский, Н. Я. Нечистики. Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе / Н. Я. Никифоровский. Вильно, 1907.
  • Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе / Уклад., прадм. У. Васілевіча. Мінск: “Беларускі кнігазбор”, 2004. 670, [2] с. іл. 21 см.
  • Романов, Е. Р. Белорусский сборник / Е. Р. Романов. Вып. 4. Витебск, 1891 ; Вып. 8. Быт белоруса. Вильно, 1912.
  • Россия: Полное географическое описание нашего отечества. Том девятый. Верхнее Поднепровье и Белоруссия / Под. ред. В. П. Семёнова. СПб., 1905.
  • Сержпутоўскі А. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / прадм. У. К. Касько; маст. В. Р. Мішчанка. - Мн.: Універсітэцкае, 1998. - 301 с.
  • Славянская мифология : энцикл. слов. М., 1995.
  • Славянские древности : этнолингвист. слов. :в3т.М.,1995. Т. 1 ; М., 1999. Т. 3 ; М., 2004. Т. 2.
  • Цебриков М. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Смоленская губерния. СПб., 1862.
  • Эремич М. Очерки белорусского Полесья / составил Иван Эремич. - Вильна: в Типографии М. Ромма, 1868. - 89 с.
  • Шамак, А. А. Міфалогія беларусаў / А. А. Шамак. Мінск, 2005.
  • Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, собранные и приведённые в порядок П. В. Шейном. Т. 3. СПб., 1902.
  • Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej: materyaly do etnografii slowianskiej zgromadzone w latach 1877-1905. T. 1. Wiara, wierzenia i przesady z okolic Wolkowyska, Slonima, Lidy i Sokolki. Krakow, 1897.