Беларусы Малдовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларусы ў Малдове — нацыянальная меншасць у Малдове. Складае каля 20 тыс. чалавек, ці 0,5% насельніцтва краіны.

Пачаткі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя з'яўлення беларускай дыяспары ў Малдове малавядомая. Міграцыя беларусаў у Малдову была нязначнай як у 1416 стст., калі левабярэжная частка Малдовы ўваходзіла ў склад ВКЛ, гэтак і ў 1819 стст., калі частка Малдовы была захопленая Расіяй. У 1374 годзе на пасад Малдаўскага княства быў запрошаны ліцвінскі князь Юрый Карыятавіч, які, праўда, быў атручаны ў тым самым годзе.

Савецкі час[правіць | правіць зыходнік]

Невялікая ўстойлівая беларуская дыяспара ўзнікла ў краіне толькі пасля 2-й сусветнай вайны. У 1959 годзе ў Малдове жыло каля 9 тыс. беларусаў, да 1989 іх колькасць узрасла да 20 тыс. Тым не менш у савецкі час беларусы практычна не мелі тут сваіх нацыянальных культурна-асветных асяродкаў. Беларусы прыяжджалі перадусім на будоўлі, па арганізаваных наборах, абавязковым размеркаванні навучэнцаў, сямейных абставінах. Вялікая колькасць беларускіх спецыялістаў і вучоных была накіравана з Беларусі для аказання садзейнічання ў пасляваенным узнаўлення розных відаў галін эканомікі Малдовы. Гэта аказала вызначальны ўплыў на фарміраванне якаснага характару беларускай нацыянальнай меншасці Малдовы, які складаецца з прадстаўнікоў навуковае і творчае інтэлігенцыі, якія зрабілі свой уклад у развіццё навукі, сельскай гаспадаркі, культуры, мастацтвы краіны.

Так, заснавальнікам малдаўскай школы мастакоў стаў выхадзец з Ашмян, мастак і педагог Уладзімір Акушка. Ён і яго сын пакінулі пасля сябе працы, якія ўвайшлі ў фонд Нацыянальнага мастацкага і гістарычнага музеяў Малдовы, яны падрыхтавалі і навучылі цэлую плеяду малдаўскіх скульптараў і мастакоў. У 19531970 у Кішынёве выкладаў і працаваў народны мастак БССР Г. Вашчанка. З 1945г. у медыцынскым інстытуце Кішынёва працаваў доктар медыцынскых навук, прафесар Е. Кучынскі, які да 1967 узначальваў кафедру фізіялогіі. У 19741988 доктар медыцынскых навук, прафесар У. Еранкоў таксама ўзначальваў кафедру Кішынёўскага медінстытуту. Доктар медыцынскых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Малдаўскай ССР Ф. Агейчанка ў 19451954 гг. працаваў у Кішынёўскім медінстытуце.

У першай Кішынёўскай гімназіі на працягу 25 гадоў — да 1900 выкладаў рускую мову і літаратуру педагог, пісьменнік і навуковец А. Шыманоўскі. У 19511990 расійскую і замежную літаратуру ў Кішынёўскім дзяржаўным універсітэце выкладала доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнавец Т. Васільева. У галіне земляробства, садоўніцтва і вінаробства Малдовы працавалі выпускнікі Беларускай сяльгасакадэміі. Пад кіраваннем заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Малдаўскай ССР, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара B. Чатыркіна ў свой час былі дасягнуты вялікія поспехі ў галіне развіцця селекцыйнае жывёлагадоўлі краіны. Вядомы арганізатар сельскагаспадарчае навукі ў МССР доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар П. Герасімовіч быў адным з першых кіраўнікоў Кішынёўскага сельскагаспадарчага інстытута. Пасля вайны засноўваў інстытут і падрыхтоўваў кадры доктар сельскагаспадарчых навук, загадчык кафедры земляробства Г. Ваньковіч. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнае прэміі Малдовы ў галіне навукі і тэхнікі Э.Сенакосаў падрыхтаваў 8 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук, атрымаў звыш за 20 аўтарскіх патэнтаў, арганізаваў кафедра цвёрдацельнае электронікі і мікраэлектронікі і навукова-даследчая лабараторыя паўправаднікоў пераўтваральнікаў. З 1935 і да сярэдзіны 1980-х гадоў у Малдове працаваў мікрабіёлаг і педагог, доктар біялагічных навук, прафесар І. Захараў.

У незалежнай Малдове[правіць | правіць зыходнік]

Са здабыццём у 1991 Беларуссю і Малдовай незалежнасці частка беларусаў вярнулася на радзіму (1673 чалавекі ў 19911995), невялікая колькасць прыбыла ў Малдову (45 чалавек у 1995). У 1990-я ў Малдове былі створаныя Беларуская грамада ў Кішынёве, пры якой была заснавана нядзельная школа, суполка «Беларусь» у Бендэрах, аддзел беларускай літаратуры пры адной з бібліятэк Кішынёва і г. д. У 1997 паміж Беларуссю і Малдовай было падпісана пагадненне пра абарону правоў і інтарэсаў беларусаў у Малдове і малдаванаў у Беларусі.

Агульная колькасць беларусаў, аб'яднаных у розныя грамадскія арганізацыі дыяспары ў гарадох Кішынёў, Цярэспаль, Бельцы, Бендэры, Грыгарыёпаль і Рыбніца, налічвае каля 2300 чалавек. Вышэйшым каардынацыйным і дарадчым органам беларускіх суполак з'яўляецца створаная ў 2000 Кардынацыйная рада кіраўнікоў беларускіх абшчын Малдовы, якая на сваіх паседжаннях з удзелам прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Малдове сцвярджае план мерапрыемстваў і арганізуе дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў. Старшыня Кардынацыйнага савета абіраецца штогод большасцю галасоў у парадку чарговасці з ліку кіраўнікоў абшчын. Асноўная дзейнасць беларускіх суполак Рэспублікі Малдова накіраваная на стварэнне годных умоў жыцця іх сяброў у выніку цеснага супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Малдова і Рэспублікі Беларусь, захаванне і развіццё беларускай культуры і традыцый, пашырэнне і ўмацаванне сувязяў суайчыннікаў Малдовы з іх гістарычнай радзімай у галіне навукі, эканомікі, культуры і адукацыі. Традыцыйным стала правядзенне Фестываляў беларусаў Малдовы, якія адбыліся 29 мая 2004, 2123 верасня 2007, 1215 верасня 2008.

Арганізацыі беларусаў Малдовы[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыі паводле сайта Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»[1]:

Арганізацыі паводле сайту Амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова[2]:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]