Беларусы Арменіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларусы Арменіі — дыяспара беларусаў у Арменіі. Дзейнасць беларускай абшчыны непарыўна звязана з этнічнай Радзімай, грае важную ролю ў папулярызацыі гісторыі Беларусі, яе культуры, абрадаў, традыцый, захавання і развіцця беларускай мовы.

У 1998 годзе была заснавана Ерэванская беларуская абшчына Арменіі «Беларусь»; налічвае каля 130 чалавек. Старшыня арганізацыі Ірына Мікалаеўна Пагасян. Офіс суполкі адкрыты на базе памяшканняў Цэнтра культуры нацыянальных меншасцяў Арменіі.

Пры садзейнічанні Пасольства выдаецца газета «БЕЛАРУСЫ.am» 300 асобнікаў, перыядычнасць выпуску адзін раз у два месяцы.

У абшчыне створана грамадская бібліятэка беларускай літаратуры з кніг і іншай літаратуры пра гісторыю і культуру Беларусі і яе рэгіёнаў, традыцыях беларускага народа.

Штогод беларускай суполкай сумесна з Пасольствам праводзяцца мерапрыемствы прысвечаныя святу буквара «Лемантар»; Дню Незалежнасці Беларусі; творчыя вечары з нагоды юбілеяў выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў; фестывалі мастацкай самадзейнасці нацыянальных суполак, выставы нацыянальных рамёстваў, міжнародныя моладзевыя форумы, навагоднія і калядныя мерапрыемствы, святы сустрэчы вясны, выставы і музычныя конкурсы. Працуе беларускі клас нядзельнай школы. Вучні нядзельнай школы вывучаюць беларускую мову, народныя абрады і традыцыі.

У г. Алаверды і Ванадзор беларуская дыяспара ў Арменіі разам з Пасольствам адкрылі экспазіцыі творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, прымеркаваных да 130-годдзю класікаў беларускай літаратуры, 120-годдзю творчасці Максіма Багдановіча, а таксама работ беларускага мастака Ядвігі Сянько.

Беларускай дыяспарай у Арменіі было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.