Перайсці да зместу

Балцкая канцэпцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Балцкая канцэпцыя — канцэпцыя паходжання беларусаў, прыхільнікі якой лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляюцца балты, у большай ці меншай меры.

Больш радыкальныя версіі канцэпцыі кажуць пра толькі моўную асіміляцыю і мінімум прышлага славянамоўнага насельніцтва, перадусім у нешматлікіх гарадах. Менш радыкальныя версіі — пра той ці іншы працэнт (яго звычайна не ўдакладняюць) даволі масавага прышлага славянамоўнага насельніцтва.

Сярод аргументаў — паўсюдная балцкая гідранімія (назвы рэк і азёраў), шэраг звестак з антрапалогіі, археалогіі. Пра балтаў як продкаў беларусаў сведчаць такія з'явы, як культ вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, пэўныя асаблівасці фанетыкі і сінтаксіса ў мове.

Сярод вядомых прыхільнікаў балцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў Валянцін Сядоў, Георгій Штыхаў і іншыя.