Будакі
«Будакі́», будакі-паны — група насельніцтва беларускага паходжання на тэрыторыі былога Лукаянаўскага павета Ніжагародскай губерні (сучасныя паўднёвыя раёны Ніжагародскай вобласці Расіі). Пачатак утварэння групы «будакоў» быў пакладзены ў першай палове XVII стагоддзя (цараванне Аляксея Міхайлавіча) прымусовым перасяленнем этнічна беларускага насельніцтва, што ў расійскіх крыніцах XIX — пачатку XX стагоддзяў было вядома пад назвай «мензелінская шляхта». Назва паходзіць ад заняткаў гэтых людзей у мінулым будным промыслам (скажонае ад буднікі). Мясцовае насельніцтва называла «будакоў» таксама «літвой», «палякамі», «польшчай». Паводле перапісу 1897 года, з 995 беларусаў, што жылі ў той час на тэрыторыі былой Ніжагародскай губерні, большасць (67,5 %) была сканцэнтравана ў Лукаянаўскім павеце.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. В. Карашчанка. «Будакі» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Карашчанка І. Будакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 113. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Исторический очерк Нижегородского края. Б. м., Б. г.