Беларусы ў Перце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Беларусы ў Перце зарганізаваліся ў 1952 годзе[1]. Дадзеная супольнасць беларусаў найменш прадстаўленая сярод аўстралійскіх у крыніцах[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

6 студзеня 1952 года на сходзе ў Міхася Раецкага старэйшага ў Келмскоце (раён Перта) была створаная першая тутэйшая беларуская арганізацыя — аддзел Задзіночання Беларускіх Ветэранаў, які злучыў беларускіх вайскоўцаў. Жанчыны ж былі з’яднаныя аддзелам Згуртавання Беларускіх Жачынаў. Мэтай першых арганізацый было наладжванне беларускага жыцця[1].

Аддзел Задзіночання Беларускіх Ветэранаў на чале з Міхасём Раецкім старэйшым стаў арганізатарам нацыянальных святкаванняў беларусаў, ініцыяваў удзел беларусаў у міжнацыянальных выставах 1953—1954 гадоў. У красавіку 1953 года аддзел ініцыяваў некалькі радыёперадач пра Беларусь на мясцовай радыёстанцыі[1].

Дзейнасць тутэйшых беларусаў прыцягвала і тых, хто жыў за сотню міляў[1]. Супольнасць не зазнала палітычнага расколу на прыхільнікаў Рады БНР і БЦР, бо цалкам падтрымлівала Раду БНР[1]. Аднак, 28 чэрвеня 1956 года ў Перце адбыўся надзвычайны з’езд сяброў Згуртавання Беларускіх Ветэранаў[1], які пастанавіў, з прычыны супрацоўніцтва Даната Яцкевіча з БВФ, стварыць сваю асобную арганізацыю, якая доўга не праіснавала[2].

Да сярэдзіны 1950-х гадоў была арганізаваная тутэйшая парафія БАПЦ з настаяцелем айцом Барысам (Камінскім). У 1956 годзе на сродкі, сабраныя з розных асяродкаў беларусаў Аўстраліі і іншых краінаў была купленая дзялянка пад свой дом, што таксама падтрымаў архіяпіскап Сяргей[2]. У 1957 годзе ўладыка Сяргей пераехаў у Перт. Дом меркаваўся як рэлігійны і грамадскі цэнтр беларусаў[3]. Спачатку гэтым апекаваўся аддзел Згуртавання Беларускіх Ветэранаў, потым Беларускае аб’яднанне ў Заходняй Аўстраліі (БАЗА)[3], якое пачало дзейнічаць з 1960-х гадоў[2].

У сакавіку 1968 года Беларускі Народны Дом афіцыйна быў адчынены[3]. Яго будавала 20 чалавек[3]. Аднак, з пераездам архіяпіскапа ў Адэлаіду і айца Барыса ў Мельбурн, на тутэйшых беларусаў не было святара, з-за чаго рэлігійнае жыццё тут заняпала[3].

У 1970-х гадах беларускае жыццё Перта амаль не згадваецца на старонках беларускіх газет, толькі ў нарысах Кастуся Чабатара пра Аўстралію ў «Божым Шляхам»[3].

У 1984 годзе ў Перце пачала працу беларуская секцыя радыё[4]. З сярэдзіны 1980-х гадоў Беларускае аб’яднанне ў Заходняй Аўстраліі рэгулярна ладзіць нацыянальныя мерапрыемствы, удзельнічае ў імпрэзах[3]. Таксама ў 1980-я гады праходзіла змена пакаленняў у ходзе якога тутэйшае беларускае жыццё не пацярпела[4].

У 1990 годзе ў Перт прыехаў з Ангельшчыны айцец Уладзімір (Зайка), які аднавіў тут рэлігійнае жыццё. Дзякуючы яму, 14 лютага 1992 года беларусы набылі ўласную дзялянку на метрапольных могілках Караката[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Гардзіенка Натальля. Частка ІІ. Паўстагодзьдзя Беларускай Аўстраліі // Беларусы ў Аўстраліі (бел. (тар.)) . — 2004. — С. 83.
  2. 2,0 2,1 2,2 Гардзіенка Натальля. Частка ІІ. Паўстагодзьдзя Беларускай Аўстраліі // Беларусы ў Аўстраліі (бел. (тар.)) . — 2004. — С. 84.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Гардзіенка Натальля. Частка ІІ. Паўстагодзьдзя Беларускай Аўстраліі // Беларусы ў Аўстраліі (бел. (тар.)) . — 2004. — С. 85.
  4. 4,0 4,1 4,2 Гардзіенка Натальля. Частка ІІ. Паўстагодзьдзя Беларускай Аўстраліі // Беларусы ў Аўстраліі (бел. (тар.)) . — 2004. — С. 86.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]