Беларусы Эстоніі
Беларусы Эстоніі — беларуская дыяспара Эстоніі.
На 2014 год сваю дзейнасць ажыццяўлялі наступныя беларускія арганізацыі:
- Беларускае таварыства культуры «Лёс» (у Таліне), пры якім працуе фальклорны ансамбль;
- Беларускае культурнае таварыства «Ялінка» ў Маарду, пры якім існуе вакальная група;
- Беларускае культурнае таварыства «Сябры» (створаны ансамбль беларускай песні) — у Нарве;
- Беларуска-эстонскае культурна-асветніцкае таварыства «Спадчына» — у Нарве;
- Беларускае культурнае таварыства «Лад» у Пярну (існуе газета «Панарама», а таксама яе блог у інтэрнэце, дзе публікуюцца тэксты);
- аб’яднанне беларусаў «Крыніца» у Сілламяэ, дзе працуе фальклорны ансамбль.
У горадзе Йыхві працягвае існаваць БЭЗ. 6 студзеня 2014 г. у Інстытуце культуры Беларусі адбылася сустрэча з намеснікам старшыні аб’яднання беларусаў «Сябры» (горад Нарва).
У Эстоніі жыве беларускі пісьменнік Уладзімір Дзехцярук, аўтар кнігі вершаў і апавяданняў «Сярод белых эстонскіх начэй». У Таліне працуе Нядзельная школа імя У.Караткевіча.
На Радыё-4 нерэгулярна выходзіць радыёперадача (падкаст) на беларускай мове «Бацькаўшчына». Першы выпуск быў у 2011 годзе, апошнія вясной 2024 года, вядучая Яраслава Рахманава[1].
У 2020 годзе новая хваля беларусаў у Эстоніі заснавала арганізацыю «Беларускі Дом» (з цэнтрам у Таліне і філіялам у Тарту), дзейнасць якой накіравана на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічанне ў працаўладкаванні і атрыманні адукацыі ў Эстоніі, інфармаванне эстонскага грамадства аб актуальных падзеях палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага становішча Беларусі, прасоўванне беларускай культуры і мовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1898—1899 гадах у Тартускім універсітэце вучыўся дзеяч рэвалюцыйнага руху Пётр Карповіч, адзін з кіраўнікоў баявой арганізацыі эсэраў, а ў 1911-м установу закончыў гісторык і грамадскі дзеяч Усевалад Ігнатоўскі. У Эстоніі жыў нашанівец Аляхновіч-Чэркас. У 1917 годзе ў Таліне ў сям’і беларусаў нарадзіўся паэт Пімен Панчанка. А ў другой палове 1940-х гадоў на эстонскім сланцахімічным камбінаце працаваў пісьменнік Ян Скрыган (вызвалены пасля першага зняволення, ён не мог жыць у Беларусі). У 1998-м у горадзе Ківіылі яму ўсталяваны помнік.
Паводле дадзеных перапісу 1989 года, колькасць нашых суайчыннікаў у рэспубліцы дасягала 28 тысяч. У тым жа годзе ў горадзе Йыхві пачало дзейнічаць «Беларуска-эстонскае згуртаванне», якое імкнулася кансалідаваць беларусаў. Пачатак 1990-х гадоў становіцца пікам актыўнасці дыяспары. У 1993-м пачаў выдавацца беларускі гістарычны часопіс «Грунвальд». У 1994-м у Таліне заснаваны Беларускі культурны цэнтр «Бацькаўшчына». Падобныя суполкі ўзніклі і ў іншых гарадах Эстоніі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Eesti Rahvastiku Lillepärjas
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт «Беларускага Дому» ў Эстоніі Архівавана 24 ліпеня 2021.
- БЕЛАРУСКАЯ ЭСТОНІЯ Архівавана 12 мая 2023.