Перайсці да зместу

Беларуская мова ва Украіне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Распаўсюджанасць беларускай мовы ў раёнах і гарсаветах Украіны паводле перапісу 2001 года.
Найбольш распаўсюджаныя мовы беларусаў паводле рэгіёнаў Украіны. Чырвоны — рэгіёны, дзе большасць беларусаў лічыць роднай мовай рускую, зялёны — беларускую, блакітны — украінскую.
Беларусы па паветах Расійскай імперыі і камітатах Аўстра-Венгрыі ў межах сучаснай Украіны. Пры перапісе насельніцтва ў Расіі нацыянальнасць вызначалася паводле мовы, што, такім чынам, у выпадку з расійскай часткай Украіны сведчыць пра долю беларускамоўнага насельніцтва.

Белару́ская мова ва Украі́не (укр.: білоруська мова в Україні) — беларуская мова, распаўсюджаная сярод некаторае часткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне, а таксама ў асяроддзі карэннай часткі ўкраінскіх беларусаў.

Статыстычныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва 1959 года  (укр.), беларускую мову роднай назваў 108 241 чалавек або 0,26 % насельніцтва Украінскай ССР, у тым ліку 71 019 чалавек або 0,37 % гарадскога насельніцтва і 37 222 чалавекі або 0,16 % сельскага насельніцтва[1].

Паводле звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года беларускую мову ва Украіне назвалі роднай 56 249 асоб, у тым ліку 19,8 тысяч этнічных беларусаў. Найбольшая колькасць беларускамоўнага насельніцтва Украіны знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласці, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Данецкай вобласці — 6 239, 5 204 і 4 842 чалавек адпаведна. У сваю чаргу, найбольшы працэнтны паказчык беларускамоўнага насельніцтва назіраецца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Чарнігаўскай і Днепрапятроўскай вобласцях — 0,26 %, 0,19 % і 0,18 % ад насельніцтва адпаведна.

Перапісы насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, а таксама перапіс насельніцтва Украіны 2001 года сведчаць пра павелічэнне сярод беларусаў Украіны долі рускамоўных і ўкраінскамоўных, некаторы рост долі асоб, што размаўляе на іншых мовах і адначасова з гэтым пра скарачэнне працэнтнай долі асоб, што лічаць у якасці роднай мовы беларускую мову.

Родная мова беларусаў ва Украіне згодна з перапісамі 1979, 1989 і 2001 гадоў[2][3]:

1979 1989 2001
руская 56,0 % 55,2 % 62,5 %
беларуская 35,1 % 35,5 % 19,8 %
украінская 8,9 % 9,3 % 17,5 %
іншая 0,02 % 0,1 % 0,2 %

У параўнанні з данымі перапісу насельніцтва 1989 года скарацілася доля асоб, што ўказваюць пра сваё валоданне беларускай мовай: у 1989 годзе пра гэта ўказвала 48,5 % украінскіх беларусаў, у 2001 годзе — 31,7 %[2][3].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены спіс населеных пунктаў Украіны, дзе больш за 10 % ад насельніцтва якіх пазначыла беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва 2001 года[4]. Курсівам пазначаныя населеныя пункты з насельніцтвам менш за 25 асоб.

Знаходжанне Доля беларускамоўных
Вясёлая Даліна Енакіеўская гарадская рада,
Данецкая вобласць
60,0 %
Ільічоўка Светлаводскі раён,
Кіраваградская вобласць
40,0 %
Красны Бор Шацкі раён,
Валынская вобласць
27,3 %
Амялуша Ямільчынскі раён,
Жытомірская вобласць
25,0 %
Ганнаўка Прыазоўскі раён,
Запарожская вобласць
19,6 %
Трудавое Баштанскі раён,
Мікалаеўская вобласць
19,1 %
Сасноўка Золачаўскі раён,
Харкаўская вобласць
15,4 %
Калашнікі Сафіеўскі раён,
Днепрапятроўская вобласць
14,3 %
Садкі Сумскі раён,
Сумская вобласць
14,3 %
Новы Мір Крыварожскі раён,
Днепрапятроўская вобласць
12,6 %
Гаркавец Краснакуцкі раён,
Харкаўская вобласць
12,5 %
Васілеўка Беразнегувацкі раён,
Мікалаеўская вобласць
12,5 %
Аленаўка Шырокаўскі раён,
Днепрапятроўская вобласць
12,0 %
Кісоўка Каломацкі раён,
Харкаўская вобласць
12,0 %
Піянер Ахтырскі раён,
Сумская вобласць
11,8 %
Дмітраўка Каломацкі раён,
Харкаўская вобласць
11,1 %
Годынь Ратнеўскі раён,
Валынская вобласць
10,0 %
Скелькі Валкаўскі раён,
Харкаўская вобласць
10,0 %
Канавалік Ахтырскі раён,
Сумская вобласць
10,0 %

Зноскі