Горад Ельск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ельск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 51°49′00″ пн. ш. 29°09′00″ у. д. / 51.816667° пн. ш. 29.15° у. д. (G) (O) (Я)51°49′00″ пн. ш. 29°09′00″ у. д. / 51.816667° пн. ш. 29.15° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Насельніцтва
9 600 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2354
Паштовы індэкс
247831 (247872, 247873)
Ельск (Беларусь)
Ельск
Ельск
Ельск (Гомельская вобласць)
Ельск
Ельск

Е́льск — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ельскага раёна. У 177 км да паўднёвага захаду ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі КалінкавічыОўруч (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Мазыром, Оўручам, Нароўляй. Насельніцтва 9.8 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў XVI ст. у Мазырскім павеце ВКЛ, уладанне натуралізаваных выхадцаў з Францыі шляхціцаў Спадаў. У канцы XVII ст. маёнтак перайшоў ва ўласнасць сярэднезаможнага шляхецкага роду Аскеркаў.

У канцы XVIII ст. назва мястэчка Ельск была зменена Аскеркамі на Каралі́н. У 1775 на сродкі Казіміра-Мацея Антоніевіча Аскеркі, мазырскага маршалка (1768–1769 ) і мазырскага кашталяна (1793), у Караліне пабудавалі драўляную ўніяцкую (грэка-каталіцкую) царкву Прасвятой Тройцы, будынак якой складаўся з сістэмы зрубаў (пастаўленых на крыжы) і шатровай званіцы над уваходам; акрамя таго, у мястэчку дзейнічалі касцёл, яўрэйскі малітоўны дом. Каля 1784 гэтае мястэчка згадваецца ў сувязі з увядзеннем грашовага збору на праезд праз яго.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каралін апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Міхалкаўскай воласці Мазырскага павету. У 1795 тут было 24 двары, праз мястэчка праходзіў тракт з Рагачова ў Валынь, паштовая станцыя (8 экіпажаў). Пасля шлюбу ў 1773 Антаніны Аскеркі і паручніка пяцігорскай харугвы Алаіза Каралевіча Сулістроўскага апошні стаў за жонкай спадкаемцам Караліна. Сваяцкія сувязі з уплывовым родам рэгіянальнай эліты Мазырскага павета Аскеркамі прывялі да таго, што Сулістроўскі, які паходзіў з Ашмянскага павета, быў выбраны ў 1780 паслом на сойм ад Мазырскага павета. Хоць пазней Алаіз Сулістроўскі ўжо прызначаўся не на рэгіянальныя, а на агульнадзяржаўныя пасады – з 31 кастрычніка 1787 быў падстолім ВКЛ, з 25 снежня 1787 – вялікім пісарам ВКЛ, а з 30 красавіка 1791 яшчэ дадаткова і ашмянскім войскім.

Пасля смерці Алаіза Сулістроўскага ў 1796 маёнткам Каралін пачаў валодаць яго сын ад Антаніны Аскеркі пан Казімір Алаізавіч Сулістроўскі (1778–1818), які стаў літоўска-віленскім губернскім маршалкам (1809–1812) і мінскім губернатарам (1816–1818), асноўны родавы маёнтак якога (Шэметава) знаходзіўся ў Ашмянскім павеце Мінскай губерні. Казімір Сулістроўскі непасрэдна ў Караліне не жыў, а кіраваў маёнткам праз аканомаў. Пасля яго смерці спадчыннікамі маёнтка сталі яго дзеці – Аляксандр Казіміравіч Сулістроўскі (1807–1872), Антаніна Казіміраўна з Сулістроўскіх Снядэцкая (1805–1853) і Канстанцыя Казіміраўна з Сулістроўскіх Скірмунт (1808–1845), жонка Аляксандра-Ізідора Шыманавіча Скірмунта (1798–1870), вядомага прадпрымальніка і пінскага павятовага маршалка (1829–1835). Колькасць зямлі маёнтка Каралін паводле вымярэння землямерам Ігнатам Шамбурскім 21 мая 1829 складала 22 697 дзесяцін і 1 956 сажэняў (ці паводле "літоўскай меры" 1 144 валокі і 5 моргаў), а паводле 8-й рэвізіі ў 1834 налічвалася 567 душ мужскога пола і 596 жаночага. У прыватнасці маёнтак Каралін скаладаўся з мястэчка Каралін (111 мужскіх душ), вёсак Багуцічы (94 душы), Шаржын (92), Вішэнкі (56), Дабрынь (99), Каралінская Буда (30), Ільіна (37) і Усохі (7). А агульны прыбытак з маёнтка ў 1834 складаў 12 550 рублёў срэбрам: з продажу азімага і яравога хлеба, у прыватнасці вінакурэння – 7 600 рублёў, з вырабу смалы і іншых лясных прадуктаў – 3 000, з вышынку "гарачага віна" – 900, з млына – 90, з продажу жывёлы, кармлёнай на бардзе (г.зн. адходаў працэса вінакурэння) – 900. Гэта была тыповая спецыялізацыя гаспадаркі маёнткаў Мазырскага і Рэчыцкага паветаў у першай палове ХІХ ст. Пад складзеным апісаннем маёнтка ў 1834 падчас 8-й рэвізіі паставілі свае подпісы значныя сумежныя маянткоўцы – браты Даніэль Ігнатавіч Горват (1811–1868), Станіслаў Ігнатавіч Горват і Аляксандр Ігнатавіч Горват, а таксама Людвік Рафалавіч Яленскі і Станіслаў Лянкевіч.

Канстанцыя Казіміраўна з Сулістроўскіх Скірмунт (1808–1845) у 1841 прадала маёнтак Каралін пану Даніэлю Ігнатавічу Горвату (1811–1868), уласніку маёнтка Нароўля ў Рэчыцкім павеце. З таго часу Каралін належаў Горватам да 1917. Афіцыйна пакупная на маёнтак была складзена толькі 15 снежня 1849. Менавіта пры гаспадарлівых Горватах Каралін атрымаў нябачны датуль росквіт. У 1842 уладальнік маёнтка Даніэль Горват пабудаваў новы будынак царквы, у ёй захоўваўся абраз Божай Маці. Па стану на 1850 г. маёнтак Каралін налічваў 21 977 дзесяцін і 1 326 сажэняў зямлі і 567 душ мужскога пола. У мэтах далейшага развіцця сваёй гаспадаркі Даніэль Горват аддае ў 1850 свае прыбытковыя маёнткі Нароўля і Каралін пад залогу санкт-пецярбургскаму банку (санкт-пецярбургскай ашчаднай казне) для атрымання крэдыта – 35 630 рублёў за Нароўлю і 39 690 рублёў за Каралін. Пазней крэдыт быў паспяхова выплачаны, а гаспадарка атрымала планаваны штуршок.

Па стану на 1886 у Караліне або Ельску (значыцца пад абедзьвюма назвамі) было 44 двары, працавалі вінакурны завод (бровар), тры крамы, школа; дзейнічала царква. У 1873 адкрылася чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Оўруч. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 45 двароў, царква, капліца, яўрэйскі малітоўны дом, народная вучэльня, паштовая станцыя, 9 крамаў, карчма. На 1908 — 167 двароў. У 1915 расійскія улады перайменавалі паселішча ў Мікалаеў, але назва не прыжылася. У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі. У гэты час местачкоўцы звярнуліся з просьбай вярнуць паселішчу назву Ельск.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Каралін увайшоў у склад Беларускай ССР. Станам на 1921 тут было 400 двароў, станцыя, цагельня, кравецкая, шавецка-футравая і дрэваапрацоўчая майстэрні, лесапільня, паравы млын з крупарушкай.

З 1924 цэнтр Каралінскага раёна, з 1931 — Ельскага раёна. 5 лютага 1931 назву мястэчка зьмянілі на Ельск. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 23 жніўня 1941 да 11 студзеня 1944 Ельск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1953 каля мястэчка атрымалі першы паток нафты ў колькасці 16,5 тон і 945 м³ газу. У 1954 Ельск увайшоў у склад Гомельскай вобласьці. 5 ліпеня 1971 Ельску нададзены статус горада.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Ельскі краязнаўчы музей.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Ельская Траецкая царква

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ельскі раён