Людміла Пятроўна Кубракова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Людміла Кубракова)
Людміла Пятроўна Кубракова
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016

Нараджэнне 14 сакавіка 1970(1970-03-14) (54 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Людміла Пятроўна Кубракова (14 сакавіка 1970, в. Слабодка, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 14 сакавіка 1970 года ў в. Слабодка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Смаленскі інстытут бізнесу і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт».

Працавала справаводам, бухгалтарам дэпартамента бухгалтарскага ўліку і фінансаў ААТ «БПС-Ашчадбанк»; спецыялістам 1-й катэгорыі дэпартамента адміністрацыі ААТ «БПС-Ашчадбанк».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку і двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]