Грыгорый I (Папа Рымскі)
Грыгорый I | |||
---|---|---|---|
лац.: Gregorius PP. I | |||
![]() Папа Грыгорый I, мастак Ф. Сурбаран. | |||
|
|||
3 верасня 590 — 12 сакавіка 604 | |||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||
Папярэднік | Пелагій II | ||
Пераемнік | Сабініян | ||
Нараджэнне |
каля 540 |
||
Смерць |
12 сакавіка 604 |
||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Аніцыі | ||
Бацька | Гардыян | ||
Маці | Сільвія | ||
![]() |

Грыгорый I Вялікі, ці Грыгорый Дваяслоў (~540, Рым — 12 сакавіка 604, Рым) — царкоўны пісьменнік, Папа Рымскі (590-604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар Каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі харал[2].
Паходзіў з сям’і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці Папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй Каталіцкай Царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі Рымскіх Папаў на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуў пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку «Пастырскае правіла(англ.) бел.», якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынство ў хрысціянскай Царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысціянскай Царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Ф. Скарына называе Грыгорыя Вялікага «учителем вселенским».[3]
У 594 пагадзіўся выплачваць лангабардам штогадовую даніну.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118541838 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
- ↑ Грыгарыянскі харал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. С. 475.
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 156.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 156. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грыгорый I (Папа Рымскі)
- Нарадзіліся ў Рыме
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 604 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Асобы
- Папы Рымскія
- Род Аніцыяў
- Святыя паводле алфавіта
- Хрысціянскія святыя VI стагоддзя
- Настаўнікі царквы
- Айцы Царквы
- Кананізаваныя Папы Рымскія
- Святыя Адзінай Царквы
- Рымскія святыя
- Лацінскія пісьменнікі
- Пісьменнікі VI стагоддзя
- Патрыстыка
- Царкоўныя дзеячы VI стагоддзя
- Царкоўныя дзеячы VII стагоддзя