Тамара Георгіеўна Шчарбачэвіч
Тамара Георгіеўна Шчарбачэвіч | |
---|---|
Нараджэнне |
15 верасня 1961 (63 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Тамара Георгіеўна Шчарбачэвіч (нар. 15 верасня 1961, п. Паўлаўскі Карасуцкага раёна Кустанайскай вобласці, Рэспубліка Казахстан) — беларускі педагог, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі інстытут культуры (рэжысёр масавых свят), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка (выкладчык гісторыі).
Працоўную дзейнасць пачала матальшчыцай на Дзяржынскай тэкстыльнай фабрыцы. Была вучаніцай кантралёра на маторарамонтным заводзе ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Працавала загадчыкам клуба Мінскага авіяцыйнага тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдніх школ № 68 і 85 горада Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 172 горада Мінска. Займала пасады дырэктара Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Я.Коласа, дырэктара ўстановы адукацыі «Мінскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 55 будаўнікоў».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «За заслугі ў будаўніцтве»[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Кастанайскай вобласці
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання