Хімічны факультэт БДУ
Хімічны факультэт БДУ | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Англійская назва | Department of Chemistry, Belarusian State University |
Заснаваны | 1931 |
Дэкан | дацэнт Аляксандр Віктаравіч Зураеў |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, Ленінградская вуліца, 14 |
chemistry.bsu.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хімічны факультэт БДУ — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, найбуйнейшы адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр у Рэспубліцы Беларусь у галіне хімічных навук. Заснаваны ў 1931 годзе, хаця кафедры неарганічнай і арганічнай хіміі былі арганізаваны яшчэ пры стварэнні БДУ ў 1921 годзе і ажыццяўлялі выкладанне на педагагічным і медыцынскім факультэтах. Дэкан — дацэнт Аляксандр Віктаравіч Зураеў.
Прафесарска-выкладчыцкі састаў
[правіць | правіць зыходнік]У наш час калектыў хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — гэта 125 выкладчыкаў (прафесараў, дацэнтаў, старэйшых выкладчыкаў, асістэнтаў), 65 інжынераў, тэхнікаў і лабарантаў, звыш 40 навуковых супрацоўнікаў). Разам з Навукова-даследчым інстытутам фізіка-хімічных праблем БДУ (125 навуковых супрацоўнікаў), хімічны факультэт утвараюць адзіны навукова-адукацыйны комплекс.
Будынкі факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Хімічны факультэт размяшчаецца ў шэрагу будынкаў, якія знаходзяцца як ва ўніверсітэцкім гарадку, так і ў комплексе будынкаў філіяла БДУ ў пасёлку Шчомысліца.
- Галоўны будынак хімічнага факультэта — дзевяціпавярховы корпус на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка (Ленінградская, 14)
- Лабораторыя радыёхіміі — у будынку НДІ ядзерных праблем БДУ (Бабруйская,11)
- Хіміка-фармацэўтычны практыкум (Курчатава, 5; памяшканні 807—822)
- Даследчая гама-устаноўка — у будынку НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ імя А. Н. Сеўчанкі (Курчатава,7)
Кафедры і лабараторыі
[правіць | правіць зыходнік]У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедр, якія прадстаўляюць найважнейшыя кірункі:
- неарганічнай хіміі (заснавана ў 1921 г., заг. кафедры — прафесар Д. В. Свірыдаў);
- арганічнай хіміі (заснавана ў 1921 г.,заг. кафедрой — дацэнт Ю. Ю. Казыркоў);
- фізічнай хіміі (заснавана ў 1933 годзе., заг. кафедры — прафесар У. В. Панькоў);
- аналітычнай хіміі (заснавана ў 1934 г., заг. кафедры — прафесар Я. М. Рахманько);
- вялікамалекулярных злучэнняў (заснавана ў 1962 г., заг. кафедры — прафесар Л. П. Круль);
- агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі (заснавана ў 1966 г., заг. кафедры — акадэмік А. І. Лясніковіч);
- радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогіі (заснавана ў 1968 г., заг. кафедры — прафесар А. І. Шадыро);
- электрахіміі (заснавана ў 2010 г., заг. кафедрай — прафесар Е. А. Стральцоў);
а таксама:
- лабараторыя неарганічнай і агульнай хіміі;
- лабараторыя хіміка-аналітычных сістэм;
- лабараторыя элементарганічнага сінтэза;
- лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў;
- лабараторыя радыёхіміі;
- лабараторыя прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў згарання;
Навучальны працэс
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер на хімічным факультэце навучаецца 875 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Хімічны факультэт рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасці «Хімія» па наступных напрамках:
- навукова-вытворчая дзейнасць;
- навукова-вытворчая дзейнасць — спецыялізацыі радыяхімія і радыцыйная хімія;
- навукова-педагагічная дзейнасць;
- фармацэўтычная дзейнасць;
- абарона навакольнага асяроддзя;
На працягу першых гадоў навучання студэнты вывучаюць базавыя фундаментальныя дысцыпліны. На старэйшых курсах вядзецца навучанне ў рамках абраных спецыялізацый на базе кафедр факультэта. Адукацыйная праграма студэнтаў хімічнага факультэта ўключае фундаментальную падрыхтоўку па ўсім асноўным дысцыплінам хімічнага цыклу: «Неарганічная хімія», « Аналітычная хімія», «Арганічная хімія», «Фізічная хімія», «Вялікамалекулярныя злучэнні», «Фундаментальные праблемы хіміі», «Крысталахімія», «Тэарэтычныя асновы неарганічнай хіміі», «Хімія цвёрдага цела», «Асновы экалогіі», «Фізічныя метады даследвання», «Агульная хімічная тэхналогія», «Фізіка-хімічныя метады аналіза», "Квантавая хімія и будова малекул ", «Калойдная хімія», «Нанахімія», «Будова рэчыва», «Біяхімія», «Біянеарганічная хімія», «Агульная фармакалогія», «Фармацэўтычная хімія», « Тэхналогія лекаў», «Фармакогнозія», «Асновы стандартызацыі фармацэўтычных вытворчасцей», «Радыяхімія», «Абарона насельніцтва і аб′ектаў ад надзвычайных сітуацый: радыцыйная бяспека», «Менеджмент у хімічнай галіне», «Асновы безадыходных вытворчасцей», «Хімічная экалогія», «Геахімія», «Хімія и ўстойлівае развіццё», «Хімія навакольнага асяроддзя», «Тэхніка абароны навакольнага асяроддзя», «Экалагічныя праблемы вытворчага комплексу Рэспублікі Беларусь», «Метралогія: пробаатбор і пробападрыхтоўка ў аналізе аб′ектаў навакольнага асяроддзя», «Уводзіны ў зялёную хімію», «Ядзерная фізіка», «Хімія прыродных радыеактыўных элементаў», «Сучасныя аспекты неарганічнай хіміі», «Уводзіны ў ядзерную хімію», «Арганізацыя навуковых даследаванняў», «Ідэнтыфікацыя арганічных злучэнняў», «Біяактыўныя злучэнні жывых арганізмаў», «Асновы біялогіі і фізіялогіі чалавека», «Хімічныя рэчывы ў жыцці чалавека», «Хемаметрыка», «Тэорыя эксперыменту», «Метады даследавання цвёрдых цел», «Складаныя хімічныя раўнавагі», «Методыка выкладання хіміі», «Змест школьных дапаможнікаў па хіміі», «Методыка рашэння задач па хіміі», "Інфармацыйныя тэхналогіі ў хіміі. Акрамя таго, у рамках спецыялізацый студэнтам хімічнага факультэта выкладаецца звыш 100 спецыяльных курсаў. Неабходную базу для засваення хімічных дысцыплін ствараюць другія прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны, першым чынам, курсы па вышэйшай матэматыцы і фізіцы. Важным элементам падрыхтоўкі спецыялістаў-хімікаў з’яўляецца лабараторныя практыкумы, якія забяспечваюць глыбокае засваенне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў работы хіміка-даследчыка. У цэлым, выкладчыкамі факультэта распрацавана і забяспечваецца 75 агульных і спецыяльных практыкумаў. Студэнты хімічнага факультэта маюць магчымасць навучання на ваенным факультэце БДУ.
Навуковыя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Сёння навуковыя інтарэсы выкладчыкаў і супрацоўнікаў хімічнага факультэта засяроджаны ў дзвюх асноўных абласцях: хімія новых матэрыялаў; малекулярны дызайн і даследаванне біялагічна-актыўных злучэнняў. Навуковыя даследаванні праводяцца па наступных напрамках:
- сінтэз новых нанаструктурных, мезаструктурных, магнітных і кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама неарганічных палімераў; сінтэтічная нанахімія;
- сінтэз новых біялагічна-актыўных злучэнняў (лекавых сродкаў і біякарэктараў, універсальных інгібітараў свабоднарадыякальных працэсаў, сродкаў абароны раслін);
- свабоднарадыякальная хімія прыродных злучэнняў і іх сінтэтычных аналагаў;
- хімічнае і радыцыйна-хімічнае мадыфіцыраванне палімераў, стварэнне новых відаў поліэлектролітных гідрагелей і перспектыўных палімерна-кампазіцыйных матэрыялаў медыцынскага прызначэння;
- распрацоўка эфектыўных метадаў арганічнага сінтэза на аснове рэакцый з удзелам напружаных карба- і гетарацыклаў;
- стварэнне перспектыўных экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў для падзелу і канцэнтравання хімічных злучэнняў і стварэнне на гэтай аснове новых хіміка-аналітычных сістэм; распрацоўка новых сродкаў клінічнай дыягностыкі;
- падрыхтоўка тэрмадынамічнага абгрунтавання энерга- і рэсурсазберагальных хімічных тэхналогій;
- прыкладны электра- і фотакаталіз, электрахімія і фотахімія квантава-памерных сістэм;
- квантава-хімічнае даследаванне малекулярных і кластарных сістэм;
- структурна-функцыянальнае даследаванне бялкоў, вывучэнне малекулярных механізмаў імуннага водгуку;
- распрацоўка адзінай шматузроўневай сістэмы кантролю і актыўнага засваення хімічных ведаў, метадычнае абгрунтаванне выкладання хіміі, развіццё канцэпцый навучальна-даследчага прынцыпу.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч
- Аляксандр Віктаравіч Більдзюкевіч
- Вадзім Іванавіч Болбас
- Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка
- Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
- Алег Анатольевіч Івашкевіч
- Фёдар Мікалаевіч Капуцкі
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў
- Фёдар Адамавіч Лахвіч
- Анатоль Іванавіч Лесніковіч
- Мікалай Іванавіч Міцкевіч
- Фама Фаміч Мажэйка
- Вадзім Васілевіч Свірыдаў
- Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў
- Рыгор Лазаравіч Старобінец
- Алег Анатолевіч Стральчонак
- Сяргей Кімавіч Рахманаў
- Анатоль Іванавіч Рацько
- Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач
- Іван Рыгоравіч Цішчанка
- Аляксандр Рымавіч Цыганаў
- Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Дэканы факультэта
[правіць | правіць зыходнік]- 1931 — прафесар Э. В. Змачынскі
- 1932—1933 — акадэмік М. А. Прылежаеў
- 1934—1936 — прафесар Э. В. Змачынскі
- 1943—1947 — акадэмік М. М. Паўлючэнка
- 1947—1947 — дацэнт А. А. Будкевіч
- 1950—1952 — акадэмік Б. В. Ярафееў
- 1952—1953 — акадэмік П. І. Бялькевіч
- 1953—1965 — член-карэспандэнт І. Р. Цішчанка
- 1965—1973 — прафесар Ф. М. Капуцкі
- 1973—1978 — прафесар Г. А. Браніцкі
- 1978—1993 — прафесар В. Ф. Цікавы
- 1993—1995 — прафесар А. І. Шадыра
- 1995—2005 — прафесар Г. А. Браніцкі
- 2005—2010 — прафесар У. В. Панькоў
- 2010—2023 — прафесар Д. В. Свірыдаў
- З 2023 года — дацэнт А. В. Зураеў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны факультэт / рэдкол.: Ф. М. Капуцкі (прад.), Д. В. Свірыдаў (адк. рэд.) [и др.] — Минск: БДУ, 2011. — с. 158.