2013
Выгляд
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2013 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2013 — невысакосны год, пачынаецца ў аўторак па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня: Чэхія і Венгрыя пераходзяць на еўра
- 6 студзеня: Пажарам знішчана Свята-Пакроўская царква ў Хатлянах
- 22 студзеня: У Варшаве з удзелам Прэзідэнта Польшчы і паслоў замежных краін прайшлі ўрачыстасці з нагоды 150-годдзя пачатку Паўстання 1863 года
- 23 студзеня: Інаўгурацыя Прэзідэнта ЗША
- 26 студзеня: Вікторыя Азаранка ў другі раз запар выйграла тэнісны турнір Australian Open у Сіднеі
Люты
- 2 лютага: Агульнанацыянальная дыктоўка ў Беларусі па тэксце «Лістоў з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага.
- 11 лютага: Папа Рымскі Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку, рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.
- 12 лютага: Ваенны суд Кыргызстана прызнаў былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева вінаватым у здзяйсненні злачынстваў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі ў сукупнасці з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- 15 лютага: Падзенне метэарыта на Урале ў раёне Чалябінска, сотні параненых.
- 20 лютага: Прадстаўлена гульнявая прыстаўка PlayStation 4.
- 25 лютага: Інаўгурацыя 18-га прэзідэнта Паўднёвай Карэі.
Сакавік
- 13 сакавіка: Кардынал Хорхэ Марыа Берголья абраны 266-ым Папам Рымскім (пад іменем Францыск).
- 15 сакавіка: на Беларусь абрынуўся цыклоў «Хаўер».
- 17 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2013.
- 19 сакавіка: Інаўгурацыя Папы Рымскага Францыска ў Ватыкане.
- 25 сакавіка: У мінскім Доме кіно адбылася прэм’ера першага беларускага поўнаметражнага анімацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі».
- 26 сакавіка: Выпушчаны шутар ад першай асобы «BioShock Infinite», распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games».
- 30 сакавіка: КНДР абвясціла пра стан вайны з Паўднёвай Карэяй.
Красавік
- 2 красавіка: Пачала працаваць беларускамоўная версія інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі.
- 15 красавіка: Здзейснены выбухі на Бостанскім марафоне.
- 22 красавіка: ЕС адмяніў свае гандлёва-эканамічныя і візавыя санкцыі супраць М'янмы ў адказ на палітычную праграму рэформ у гэтай краіне.
Май
- 10 мая: Частковае сонечнае зацьменне.
- 26 мая: ФК Мінск выйграў Кубак Беларусі па футболу 2012-2013, перамогшы ў фінале (у горадзе Жодзіна) ФК Дынама Мінск.
Чэрвень
- 8 чэрвеня: У Лондане адбыўся 67-ы гадавы з’езд Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі
Ліпень
- 3 ліпеня: Прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі адхілены ад улады вайскоўцамі
- 23 ліпеня: У Мінску пачаўся VI з’езд беларусаў свету (сконч. 24 ліпеня)
Жнівень
- 26 жніўня: У Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбылося падпісанне Сумеснага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Джыбуці
- Жнівень: часопіс «Вясёлка» пачаў выдаваць раз на 2 месяцы чытанку-маляванку для дашкольнікаў «Буся»
Верасень
- 5 верасня: Прэм’ерай балета «Вітаўт» адкрываецца 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
- 22 верасня: Парламенцкія выбары ў Германіі.
- 30 верасня: Алесь Бяляцкі абвешчаны лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Вацлава Гавела.
Кастрычнік
- 10 кастрычніка: Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Эліс Мунро.
- 27 кастрычніка: Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі. Перамог на выбарах Георгій Маргвелашвілі.
- 29 кастрычніка: Адкрыты тунэль пад пралівам Басфор, які злучыў еўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула.
Лістапад
- 9 лістапада: Тайфун «Хаян» абрынуўся на Філіпіны.
- 13 лістапада: Частковае сонечнае зацьменне.
- 21 лістапада: Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе.
- 24 лістапада: Мітынг у Кіеве ўхваліў «патрабаванні Еўрамайдана».
- 28 лістапада: Саміт Усходняга партнёрства ў Вільні.
- 29 лістапада: Папа Рымскі Францыск прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі: Алега Буткевіча, Юрыя Касабуцкага і Іосіфа Станеўскага.
Снежань
- 1 снежня: Канстытуцыйны рэферэндум у Харватыі.
- 5 снежня: Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў румынскую мову дзяржаўнай[1].
- 8 снежня: У Кіеве прайшоў арганізаваны ўкраінскай апазіцыяй Марш мільёнаў[2].
- 10 снежня: Найлепшым футбалістам Беларусі—2013 прызнаны Цімафей Калачоў.
- 15 снежня: Аляксандра Герасіменя заваявала свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіёнатах свету і Еўропы[3].
Памерлі
- 9 студзеня: Джэймс Мак-Гіл Б'юкенен, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1986)
- 19 студзеня: Юрый Гумянюк, беларускі пісьменнік, журналіст (нар. 24.9.1969)
- 20 студзеня: Міхась Чарняўскі, беларускі археолаг, пісьменнік (нар. 7.3.1938)
- 1 лютага: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч, беларускі эканаміст (нар. 22 верасня 1937)
- 17 лютага: Сакрат Яновіч, польскі беларускі пісьменнік (нар. 4.9.1936)
- 18 лютага: Отфрыд Пройслер, нямецкі дзіцячы пісьменнік (нар. 20.10.1923)
- 19 лютага: Васіль Старавойтаў, беларускі дзяржаўны дзеяч, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (нар. 13.6.1924)
- 25 лютага: Міхаіл Высоцкі, беларускі канструктар, Герой Беларусі (нар. 10.2.1928)
- 27 лютага: Ван Кліберн, амерыканскі піяніст
- 5 сакавіка: Валянцін Грыцкевіч, беларускі ўрач, грамадскі дзеяч (нар. (30.3.1933)
- 5 сакавіка: Уга Чавес, прэзідэнт Венесуэлы (нар. 28.7.1954)
- 6 сакавіка: Андрэй Панін, расійскі акцёр тэатра і кіно
- 14 сакавіка: Іенг Сары, лідар чырвоных кхмераў
- 20 сакавіка: Зілур Рахман, прэзідэнт Бангладэш
- 22 сакавіка: Чынуа Ачэбэ, нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык (нар. 16.11.1930)
- 3 красавіка: Анатоль Колчын, заслужаны трэнер Беларусі па боксе
- 5 красавіка: Фёдар Піскуноў, беларускі лексікограф і мовазнавец (нар. 12.1.1950)
- 7 красавіка: Георгій Валкавыцкі, беларускі паэт і пісьменнік (нар. 13.3.1923)
- 8 красавіка: Маргарэт Тэтчэр, 71-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (нар. 13.10.1925)
- 10 красавіка: Роберт Джэфры Эдвардс, брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 27.9.1925)
- 19 красавіка: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг
- красавік: Дзіна Дурбін, амерыканская кінаактрыса (нар. 4.12.1921)
- 21 мая: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык
- 4 чэрвеня: Юрый Бушлякоў, беларускі мовазнавец
- 19 чэрвеня: Дзьюла Хорн, венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1994-98 (нар. 5.7.1932)
- 20 чэрвеня: Уладзімір Сакалоўскі, беларускі літаратуразнавец, даследчык беларуска-нямецкіх сувязяў (нар. 10.12.1930)
- 15 жніўня: Славамір Мрожак, польскі празаік, драматург (нар. 29.6.1930)
- 26 жніўня: Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак-графік (нар. 15.9.1929)
- 26 жніўня: Уладзімір Мархель, беларускі літаратуразнавец, паэт, перакладчык (нар. 28.3.1940)
- 30 жніўня: Шэймас Хіні, ірландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- 2 верасня: Фрэдэрык Пол, амерыканскі пісьменнік-фантаст (нар. 26.11.1919)
- 17 верасня: Віктар Маркавец, беларускі жывапісец
- 30 верасня: Мікалай Крукоўскі, беларускі філосаф, культуролаг (нар. 16.11.1923)
- 1 кастрычніка: Норберт Рандаў, нямецкі славіст
- 7 кастрычніка: Іаанна Хмялеўская, польская пісьменніца (нар. 2.4.1932)
- 14 кастрычніка: Аляксандр Саладкоў, беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі
- 28 кастрычніка: Тадэвуш Мазавецкі, польскі палітычны дзеяч (нар. 18.4.1927)
- 28 кастрычніка: Ламберт Марыя Вінтэрсбергер, нямецкі мастак
- 12 лістапада: Аляксандр Сераброў, савецкі касманаўт
- 17 лістапада: Дорыс Лесінг, англійская пісьменніца
- 30 лістапада: Юрый Якаўлеў, расійскі акцёр
- 5 снежня: Нэльсан Мандэла, прэзідэнт ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
- 7 снежня: Эдуар Малінаро, французскі кінарэжысёр
- 15 снежня: Джаан Фантэйн, англа-амерыканская актрыса
- 23 снежня: Міхаіл Калашнікаў, канструктар стралковай зброі ў СССР і Расіі