Ян Павел II: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Робот: hu:II. János Pál pápa является бывшей избранной статьей |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат змяніў: zh:真福若望·保祿二世 |
||
Радок 225: | Радок 225: | ||
[[war:Papa Juan Pablo II]] |
[[war:Papa Juan Pablo II]] |
||
[[yo:Pópù Jòhánù Páúlù Èkejì]] |
[[yo:Pópù Jòhánù Páúlù Èkejì]] |
||
[[zh:若望·保祿二世]] |
[[zh:真福若望·保祿二世]] |
||
[[zh-min-nan:Jio̍k-bōng Pó-lo̍k II]] |
[[zh-min-nan:Jio̍k-bōng Pó-lo̍k II]] |
Версія ад 19:05, 17 лютага 2012
Ян Павел II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Ioannes Paulus PP. II | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Ян Павел I | ||||||
Пераемнік | Бенедыкт XVI | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Павел I | ||||||
Пераемнік | Бенедыкт XVI | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | ксёндз, паэт, палітык, пісьменнік, праваабаронец, прафесар, філосаф, пераходны дыякан, latin catholic deacon, Папа Рымскі, архіепіскап, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
18 мая 1920 Вадовіцы, Польшча |
||||||
Смерць |
2 красавіка 2005 Ватыкан |
||||||
Пахаванне | Сабор Святога Пятра | ||||||
Бацька | Караль Вайтыла[d] | ||||||
Маці | Эмілія Вайтыла[d][1] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1 лістапада 1946 | ||||||
Кардынал з | 26 чэрвеня 1967 | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |||||||
Цытаты ў Вікіцытатніку |
ЯН ПАВЕЛ II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II, італ.: Giovanni Paolo II; да інтранізацыі — Ка́раль Ё́зэф Вайты́ла, польск.: Karol Józef Wojtyła ⓘ; 18 мая 1920, Вадовіцы, Кракаўскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 2005, Ватыкан) — Папа Рымскі, прадстаяцель Рымска-каталіцкай царквы з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года.
Увёў новы Кодэкс кананічнага права (1983). Абвясціў новы Катэхізіс каталіцкай царквы (1992). Правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 епіскапа і 232 кардынала. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме "motu proprio", тысячы папскіх лістоў. Апублікаваў тры кніжкі.
Выжыў пасля замаху на яго жыццё (13 мая 1981), прыпісваў сваё ацаленне ўмяшальніцтву Маці Божай Фацімскай.
Па працягласці свайго пантыфікату ён саступае толькі Апосталу Пятру і таце Пію IX (1846 — 1878)
Яго пераемнікам стаў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, які прыняў імя Бенедыкт XVI.
У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША - Залатым медалём Кангрэса.
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва
Караль Ёзэф Вайтыла нарадзіўся ў горадзе Вадовіцы, у паўднёвай Польшчы, у сям'і былога афіцэра аўстрыйскай арміі. Ён быў малодшым з двух дзяцей Караля Вайтылы-старэйшага і Эміліі Качароўскай, якая памерла, калі будучаму Папе было ўсяго дзевяць гадоў. Не дасягнуўшы 20-гадовага ўзросту, Караль Вайтыла-малодшы застаўся круглым сіратой.
Караль паспяхова вучыўся. Скончыўшы ліцэй у 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, ён паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта у Кракаве. Тады ж стаў членам «Студыі 38» — тэатральнага гуртка. Падчас нямецкай акупацыі, каб пазбегнуць угону ў Германію, пакінуў вучобу і працаваў у каменяломні каля Кракава, а потым перайшоў на хімічны завод кампаніі Solvay.[2]
У 1942 годзе Караль Вайтыла запісаўся на агульнаадукацыйныя курсы падпольнай Кракаўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён стаў адным з ініцыятараў «Рапсадзічнага тэатра», які дзейнічаў падпольна. У 1944 годзе архібіскуп Кракаўскі кардынал Стафан Сапега па меркаваннях бяспекі перавёў Вайтылу разам з іншымі «нелегальнымі» семінарыстамі на працу ў епархіяльнае кіраванне ў архібіскупскім палацы, дзе Караль застаўся да канца вайны.
Яшчэ ў юнацтве ён стаў паліглотам і досыць бегла размаўляў на дзесяці мовах - на роднай польскай, і акрамя таго на славацкай, рускай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, ўкраінскай, нямецкай і англійскай. А таксама, зразумела, ведаў латынь.
Служэнне царкве
З артыкулам зараз актыўна працуе ўдзельнік Ripchip Bot. |
Глядзець таксама
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 11 жніўня 2023.
- ↑ His Holiness John Paul II. Short Biography // vatican.va
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Павел II
Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA
- Старонкі, якія ўжываюць пашырэнне Phonos
- Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
- Дактары багаслоўя
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Асобы
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Папы Рымскія