Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 75: | Радок 75: | ||
{{ВНУ Беларусі}} |
{{ВНУ Беларусі}} |
||
{{БДТУ}} |
|||
{{Рэктары БДТУ}} |
|||
[[Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт| ]] |
[[Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт| ]] |
||
[[Катэгорыя:1930 год у Гомелі]] |
[[Катэгорыя:1930 год у Гомелі]] |
Версія ад 12:41, 2 студзеня 2021
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ) | |
---|---|
Дэвіз | Працай, ведамі, навукай. |
Заснаваны | 1930 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Ігар Вітальевіч Войтаў |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220006, Мінск, вул. Свярдлова, 13а |
Узнагароды | |
Сайт | by.belstu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы тэхнолагаў.
Гісторыя
Заснаваны ў 1930 годзе ў Гомелі як лесатэхнічны інстытут на базе факультэта лясной гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1945 года ў Мінску, з 1961 года называўся Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 года ўніверсітэт. У 1995/96 гадах навучанне вялося па наступных факультэтах: лесагаспадарчы (з 1993 года выкладанне вялося на беларускай мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949 года, дактарантура з 1988 года. Працаваў універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991 года). Выдаецца газета «Тэхнолаг».
Факультэты
- Лесагаспадарчы факультэт
- Факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці
- Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў
- Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
- Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі)
- Інжынерна-эканамічны факультэт
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
Рэктары
- Арцемій Кузьміч Лабасёнак (1939—1941)
- Андрэй Карпавіч Пятруша (1944—1953)
- Фёдар Трафімавіч Касцюковіч (1953—1961)
- Віктар Яўграфавіч Віхроў (1961—1972)
- Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (1973—1987)
- Іван Міхайлавіч Жарскі (1987—2016)
- Ігар Вітальевіч Войтаў (з 2016)
Літаратура
- Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Сайт універсітэта
- Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Універсітэты паводле алфавіта
- Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
- Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- 1930 год у Гомелі
- 1945 год у Мінску
- Універсітэты Мінска
- Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Беларусі
- Вуліца Свярдлова (Мінск)