Віктар Уладзіміравіч Шэйман: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 95: Радок 95:
Мае шэраг дзяржаўных узнагарод, вышэйшы клас служачага дзяржаўнага апарата.
Мае шэраг дзяржаўных узнагарод, вышэйшы клас служачага дзяржаўнага апарата.


Паводле дакументаў з «[[Архіў Пандоры|Архіва Пандоры]]», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам [[Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман|Аляксандрам Зінгманам]] валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў [[Зімбабвэ]]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў<ref>[https://belsat.eu/programs/04-10-2021-pandora-papers-yak-syn-shejmana-zdabyvau-zolata-u-afrytsy/ «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы]</ref>.
Паводле дакументаў з «[[Архіў Пандоры|Архіва Пандоры]]», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам [[Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман|Аляксандрам Зінгманам]] валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў [[Зімбабвэ]]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў у Зімбабвэ<ref>[https://belsat.eu/programs/04-10-2021-pandora-papers-yak-syn-shejmana-zdabyvau-zolata-u-afrytsy/ «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы]</ref>.


== Санкцыі ==
== Санкцыі ==

Версія ад 22:29, 4 кастрычніка 2021

Віктар Уладзіміравіч Шэйман
Сцяг8-ы Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
21 снежня 2013 — 8 ліпеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч, Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў, Сяргей Мікалаевіч Румас, Раман Аляксандравіч Галоўчанка
Папярэднік Мікалай Мікалаевіч Корбут
Пераемнік Валерый Мікалаевіч Іваноў
5-ы Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі
20 сакавіка 2006 — 8 ліпеня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Папярэднік Генадзь Мікалаевіч Невыглас
Пераемнік Юрый Віктаравіч Жадобін
Сцяг4-ы Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
29 лістапада 2004 — 4 студзеня 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Папярэднік Урал Рамдракавіч Латыпаў
Пераемнік Генадзь Мікалаевіч Невыглас
Сцяг5-ы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
28 лістапада 2000 — 29 лістапада 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Васілевіч Ярмошын, Генадзь Васілевіч Навіцкі, Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Папярэднік Алег Аляксандравіч Бажэлка
Пераемнік Пётр Пятровіч Міклашэвіч
Сцяг1-ы Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі
16 снежня 1995 — 27 лістапада 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мікалаевіч Чыгір, Сяргей Сцяпанавіч Лінг
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Урал Рамдракавіч Латыпаў

Нараджэнне 26 мая 1958(1958-05-26) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Ваенная служба
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа
Узнагароды
Ордэн Айчыны 1 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 1 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу»
Медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана», Беларусь
Медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана», Беларусь
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе 1 ступені
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе 1 ступені
Медаль За ўмацаванне баявой садружнасці (Мінабароны)
Медаль За ўмацаванне баявой садружнасці (Мінабароны)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «Генерал арміі Маргелаў»
Медаль «Генерал арміі Маргелаў»
Медаль Анатоля Коні
Медаль Анатоля Коні
Медаль «15 гадоў вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан»

Віктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Праходзіў вайсковую службу ў Афганістане як афіцэр савецкай арміі.

Абраны Дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання (1990—1994). Адзін з членаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Увайшоў у каманду Аляксандра Лукашэнкі ў час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—2000 і 2006—2008), в. а. Міністра ўнутраных спраў (1995), Генеральны пракурор Беларусі (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі (2004—2006).

24 верасня 1999 г. суд задаволіў іск Віктара Шэймана да газеты і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд. У выніку непамернага штрафу вядомая незалежная газета «Навіны» перастала выходзіць. Беларуская апазіцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сцвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў смерці», якім прыпісваюцца забойствы лідараў арганізаванай злачыннасці, кіраўнікоў апазіцыі і аператара расійскага тэлеканала ГРТ Змітра Завадскага[1][2][3].

З 20 сакавіка 2006 года[4] да 8 ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады пасля тэрарыстычнага акту ў Мінску пад час святкавання Дня незалежнасці ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.

13 кастрычніка 2008 г. міністры замежных спраў краін Еўрасаюза прыпынілі дзеянне забароны на ўезд у краіны саюза прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Але санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.

Са студзеня 2009 года — памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях. Затым кіраўнік справамі Прэзідэнта (2013—2021).

Мае шэраг дзяржаўных узнагарод, вышэйшы клас служачага дзяржаўнага апарата.

Паводле дакументаў з «Архіва Пандоры», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам Аляксандрам Зінгманам валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў у Зімбабвэ[5].

Санкцыі

Як кіраўніку перадвыбарнага штаба А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў красавіку 2006 года па падазрэннях ва ўдзеле ў фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў В. Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза як асобе са спісаў спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.

Чыны і званні

  • 6 снежня 1996 года — генерал-маёр[6] (у запасе з 27 лістапада 2000 года)
  • 28 лістапада 2000 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі II класы[7]
  • 25 лістапада 2004 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі I класы[8]
  • 29 лістапада 2004 года — вышэйшы клас служачыя дзяржаўнага апарату

Узнагароды

Зноскі

  1. Куды падзеліся «эскадроны смерці»? // Радыё Свабода
  2. Прывіды
  3. Зондэркаманда? // Наша Ніва
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 2006 года № 175 «О назначении В. В. Шеймана Государственным секретарем Совета Безопасности Республики Беларусь»
  5. «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 1996 г. № 512 «О присвоении В. В. Шейману воинского звания генерал-майора» (руск.)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. № 635 «О присвоении В. В. Шейману классного чина» (руск.)
  8. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 25 ноября 2004 г. № 578 О ПРИСВОЕНИИ В. В. ШЕЙМАНУ КЛАССНОГО ЧИНА (руск.)
  9. Аляксандр Лукашэнка: Шмат таленавітых, вялікіх, але я цаню велічнасць у тых людзях, якія параджаюць сабе падобных
  10. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 10 ноября 2003 г. № 495 О НАГРАЖДЕНИИ В. В. ШЕЙМАНА И Л. С. МАЛЬЦЕВА (руск.)
  11. Указ президента Республики Беларусь 26 мая 1998 г. N 285 г. Минск о награждении В. В. Шеймана орденом Отечества III степени (руск.)
  12. Орден нашел владельца (руск.)

Літаратура

  • Шэйман Віктар Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Шейман Виктор Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 579—580.