Перайсці да зместу

Аперацыя «Папай»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аперацыя «Папай» (англ.: Operation Popeye) — аперацыя па выкарыстанні кліматычнай зброі арміяй ЗША падчас вайны ў В’етнаме (1965-1973). Назва аперацыі было дадзена па імі мультыплікацыйнага персанажа марака Папая.

Пачалася 20 сакавіка 1967 года, завяршылася 5 ліпеня 1972 года. Праводзілася падчас сезону дажджоў з сакавіка па лістапад. Сутнасць аперацыі заключалася ў актыўным уздзеянні на аблокі: з самалётаў (транспартныя самалёты C-130 і знішчальнікі F-4C) у дажджавых аблоках рассейваўся ёдыд срэбра, што прыводзіла да багатых ападкаў. У выніку колькасць ападкаў павялічылася ў тры разы вышэй за норму. Гэта прывяло да затаплення палёў з рысам і іншых пасеваў культурных раслін, а таксама была размыта сцежка Ха Шы Міна, па якой паўднёвав’етнамскія партызаны забяспечваліся зброяй і рыштункам. За перыяд вайны было выдаткавана 12 млн фунтаў (5,443×109 г 5,4 тысячы тоны) ёдзістага срэбра.

Аперацыя «Папай» была эксперыментальнай праграмай, распрацаванай Дзяржаўным дэпартаментам ЗША і Міністэрствам абароны ЗША. Усёй тэхнічнай прапрацоўкай аперацыі загадваў доктар Дональд Хорніг[1], упаўнаважаны саветнік пры прэзідэнце ЗША па навуцы і тэхналогіях.

На працягу кастрычніка 1966 года было праведзена выпрабаванне тэхналогій, якія меркаваліся да ўжывання ў аперацыі «Папай» на ўсходзе Лаоса на плато Булавен у дэльце ракі Конг. Урад Лаоса не быў праінфармаваны аб правядзенні аперацыі, яе метадах і мэтах.

Адлюстраванне ў кіно

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Умер Дональд Хорниг, физик, создававший атомную бомбу Архівавана 23 лютага 2020.
  2. Цветы «Тхиенли» / Цветы телосмы / Цветы тонкинского жасмина(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2015. Праверана 17 студзеня 2021.