Перайсці да зместу

Баі за Біньзя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Біньзя
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Дата 28 снежня 19641 студзеня 1965
Месца Біньзя, Паўднёвы В’етнам (10°39′ пн. ш. 107°17′ у. д.HGЯO)
Вынік перамога В’етконга
Праціўнікі
В’етконг (НФВПВ) Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Сцяг ЗША ЗША
Камандуючыя
Чан Дзінь Хі Сцяг Паўднёвага В'етнама Нгуен Ван Нхо
Сцяг ЗША Франклін П. Эллер
Сілы бакоў
1800 байцоў[1] 4300 байцоў[1]
Страты
32 забітых[1] 201 забітых[1]

Баі за Біньзя — эпізод В’етнамскай вайны, які адбыўся ў перыяд з 28 снежня 1964 па 1 студзеня 1965 года.

Стратэгічная вёска Біньзя (в’етн.: Bình Giã, сустракаецца памылковая транскрыпцыя Бінь-Гіа) размяшчалася на ўсход ад Сайгона ў правінцыі Фуактуй. НФВПВ выбраў яе для правядзення свайго першага буйнога наступлення, перамога ў якім стала б удалым прапагандысцкім ходам у адзначэнне чацвёртай гадавіны стварэння арганізацыі.

Раніцай 28 снежня 1964 года вёска была занята сіламі двух палкоў НФВПВ. У сваю чаргу, мясцовы атрад самаабароны колькасцю каля 65 чалавек паведаміў пра напад праціўніка ў штаб рэгулярнай арміі і адступіў[2].

Атрымаўшы інфармацыю аб захопе вёскі (дакладная колькасць нападнікаў была невядомай), паўднёвав’етнамскае камандаванне адправіла туды зводны батальён рэйнджараў (адну роту 30-га батальёна і дзве роты 33-га батальёна).

29 снежня рэйнджары высадзіліся з верталётаў ля заходняй ускраіны вёскі, аднак трапілі ў засаду і панеслі цяжкія страты і нягледзячы на атрыманае падмацаванне (дзве роты 30-га батальёна рэйнджараў), не здолелі прарвацца скрозь абарону праціўніка[3].

38-ы батальён паўднёвав’етнамскіх рэйнджараў, што высадзіўся на поўдзень ад вёскі, таксама на працягу дня атакаваў сілы НФВПВ, але затым быў вымушаны адступіць[4].

Упершыню камуністы дзейнічалі такімі вялікімі сіламі.

31 снежня ў вёску ўступіў 4-ы батальён паўднёвав’етнамскай марской пяхоты, які ішоў з захаду ў пешым страі. Ён не сустрэў супраціву, так як праціўнік да гэтага часу ўжо адышоў. Партызанам пры адступленні атрымалася збіць атакаваўшы іх амерыканскі верталёт, які ўпаў на каўчукавай плантацыі на ўсход ад Біньзя. Батальён марской пяхоты выступіў на плантацыю, каб эвакуіраваць целы загінуўшых членаў экіпажа верталёта. Гэта заданне было выканана, аднак затым батальён трапіў у засаду, і, апынуўшыся без артылерыйскай і авіяцыйнай падтрымкі, панёс цяжкія страты. На гэтым бітва за вёску завяршылася.

У ходзе баёў за Біньзя сілы НФВПВ упершыню не адступілі адразу пасля атакі, а працягвалі дзейнічаць паблізу ад атакаванага аб’екта на працягу чатырох дзён. Для паўднёвав’етнамскай арміі гэта было сур’ёзнай паразай (верагодна, самай сур’ёзнай з пачатку вайны). У баях загінула больш за 200 урадавых салдат і 4 амерыканца з экіпажа верталёта, а два амерыканскія саветніка трапілі ў палон, дзе адзін з іх пасля быў пакараны смерцю.

Бітва за Біньзя ярка праявіла няздольнасць паўднёвав’етнамскага ўрада самастойна справіцца з НФВПВ, які на той момант значна ўзмацніўся. Гэта і далейшыя паразы прывялі кіраўніцтва ЗША да высновы, што прадухіліць перамогу камуністаў у Паўднёвым В’етнаме можна толькі адпраўкай у краіну ўзброеных сіл ЗША. Гэта і адбылося вясной—летам 1965 года.

Зноскі

  1. а б в г Burstall (1990), p.40
  2. Donald L. Price. The First Marine Captured in Vietnam: A Biography of Donald G. North Carolina: McFarland. 2007. p.48 — ISBN 978-0-7864-4116-7
  3. Mark Moyar. Triumph Forsaken: The Vietnam War 1954—1975. New York: Cambridge University Press. 2006. p.337 — ISBN 978-0-521-86911-9
  4. Tran Ngoc Toan. The Binh Gia Front