Перайсці да зместу

Беларусы замежжа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларусы замежжа — асобы, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і ідэнтыфікуюць сябе як беларусы або з’яўляюцца выхадцамі з тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь[1].

Тэрмін быў уведзены Законам № 162-З «Аб беларусах замежжа» ад 16 чэрвеня 2014 года, прынятым Палатай прадстаўнiкоў 14 мая 2014 года і адобраным Саветам Рэспублікі 30 мая 2014 года[1].

У верасні 2014 г. пры МЗС створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа на чале з Міністрам замежных спраў[2]. У яго ўвайшлі 32 прадстаўнікі дыяспары з 18 краін[3]. Савет ўзгадняе сумесныя захады па ўмацаванні партнёрства дзяржавы і дыяспары[2].

Да беларусаў замежжа адносяцца наступныя асобы:[1]

  • Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і самі або іх продкі па прамой узыходзячай лініі нарадзіліся або пражывалі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь;
  • Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і ідэнтыфікуюць сябе як беларусы з пункту гледжання этнічнай прыналежнасці да беларускага народа або беларускай мовы, культуры, гістарычных сувязей, ведання і захавання беларускіх традыцый і звычаяў.

Зноскі

  1. а б в Аб беларусах замежжа // Pravo.by. — 16 чэрвеня 2014 г.
  2. а б Беларусы замежжа // МЗС Беларусі.
  3. Андрэй Елісееў. Закон «Аб беларусах замежжа»: жалю годны дакумент // Заўтра тваёй краіны. — 27.05.14.(недаступная спасылка)